Tribuna/Футбол/Блоги/Спорт в соцсетях/Баксёрка-чэмпiёнка з Расii выйграла тытульны бой у БЧБ-форме і прысвяціла поспех беларусам – побач была спявачка, якая супраць Лукашэнкі

Баксёрка-чэмпiёнка з Расii выйграла тытульны бой у БЧБ-форме і прысвяціла поспех беларусам – побач была спявачка, якая супраць Лукашэнкі

16 мая 2021, 20:00
2
Баксёрка-чэмпiёнка з Расii выйграла тытульны бой у БЧБ-форме і прысвяціла поспех беларусам – побач была спявачка, якая супраць Лукашэнкі

15 мая ў Маскве адбыўся бой за тытул WBC CISBB ў першай найлягчэйшай вазе паміж чэмпіёнкай свету з Расіі Ганнай Левінай і спартсменкай з Танзаніі Халімой Венджабей. Гэта падзея напэўна б прайшла міма прыхільнікаў баёў з Беларусі, але расіянка максімальна падагрэла інтарэс. Перад паядынкам яна сказала, што выйдзе ў бел-чырвона-белай форме і паабяцала, што ў выпадку перамогі прысвеціць яе беларусам.

Адкуль у расійскай спартсменкі такая салідарнасць з беларускім народам? Адказ можа быць толькі адзін: Анжаліка Агурбаш. Спявачка, якая актыўна падтрымлівае беларускі народ, адкрыта крытыкавала рэжым Лукашэнкі пасля падзей жніўня 2020-га i выходзiла на акцыi ў Маскве, пазнаёмілася з Левінай ў студзені. Ім было пра што пагаварыць – у 2000-х Агурбаш захапілася боксам, а як аказалася, яе трэнер зараз працуе з Левінай. Пасля знаёмства сумесныя фота сталі ўсё часцей з’яўляцца ў профілі жанчын – і вось у маі Агурбаш абвясціла, што выведзе сяброўку на бой, а таксама выступіць падчас вечара з новай песняй.

Бой скончыўся перамогай Левінай, якая сапраўды баксiравала ў адзеннi белых i чырвоных колераў. Як гэта было – глядзiце ў каруселi нiжэй.

З поспехам чэмпіёнку ў сваім Instagram павіншавала адна з «грацый» аб’яднанага штаба Святланы Цiханоўскай Вераніка Цапкала.

 

 

 

Другие посты блога

Все посты