Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Пранк года ў АПЛ: блогер зафаташопіў жэст Клопа асістэнту галоўнага трэнера «Ньюкасла», на што павяліся ў інтэрнеце і нават The Telegraph
Фота

Пранк года ў АПЛ: блогер зафаташопіў жэст Клопа асістэнту галоўнага трэнера «Ньюкасла», на што павяліся ў інтэрнеце і нават The Telegraph

Карагер і Шкртэл туды жа.

Аўтар — Alex Zagorski
29 жніўня, 16:26
Пранк года ў АПЛ: блогер зафаташопіў жэст Клопа асістэнту галоўнага трэнера «Ньюкасла», на што павяліся ў інтэрнеце і нават The Telegraph

Сам па сабе матч паміж «Ньюкаслам» і «Ліверпулем» у трэцім туры АПЛ атрымаўся гарачым – выдаленне Вірджыла ван Дэйка, дубль Дарвіна Нуньеса і пераможны мяч «чырвоных» на 93-й хвіліне. Вось агляд сустрэчы.

Але таксама прыцягнуў увагу да гульні яшчэ адзін эпізод, якога насамрэч і не было ў рэчаіснасці. Пачалося ўсё з вядомага асістэнта галоўнага трэнера «Ньюкасла» Эдзі ХауДжэйсана Ціндала. Пра яго на «Трыбуне» ёсць цэлы артыкул.

Дык вось, падчас першага тайму, пакуль «сарокі» вялі ў ліку 1:0, Ціндал напышліва паказаў Юргену Клопу «маўчы»:

І вось яна, кульмінацыя, пасля камбэку «мерсісайдцаў» па сетцы разляцеўся нібыта адказ нямецкага коўча самаўпэўненаму Ціндалу!

Такая сакавітая гісторыя хутка разляцелася па сетцы – невербальную сварку Клопа і Ціндала ў сваіх сацсетках апублікавалі Джэймі Карагер і Марцін Шкртэл, буйныя блогеры ды нават выданне The Telegraph:

Ды вось незадача, фота Клопа апынулася фэйкам, зробленым карыстальнікам Twitter @LewVisualss. Параўнайце самі: злева арыгінал, справа – творчасць пранкера:

Вось так лёгка, аказваецца, заваліць тэст на ўважлівасць.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты