Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Больш за 200к праглядаў у TikTok набрала відэа з Д3, дзе два гульцы з разбітымі галовамі чакаюць «хуткую»

Больш за 200к праглядаў у TikTok набрала відэа з Д3, дзе два гульцы з разбітымі галовамі чакаюць «хуткую»

Дактароў не было на гульні.

Аўтар — Alex Zagorski
11 ліпеня, 18:42
3
Больш за 200к праглядаў у TikTok набрала відэа з Д3, дзе два гульцы з разбітымі галовамі чакаюць «хуткую»

Футбаліст беларускага медыяфутбольнага клуба INFORM Данііл Цяплінскі ў сваім TikTok апублікаваў відэа, якое за два дні набрала больш за 200 тысяч праглядаў. Блогер распавёў, што падчас матчу беларускага Д3 паміж «Мастамі» і «Слонім-Сіці» (1:1) гульцы Дзмітрый Рышкевіч і Аляксандр Галай ў выніку сутыкнення атрымалі рассячэнні галоў, але выявілася, што на матчы адсутнічала машына хуткай дапамогі. У выніку пацярпелым давялося доўга чакаць дактароў.

У подпісе да відэа блогер дадаў, што «хуткую» чакалі паўгадзіны, а дыягназ у футбалістаў – страсенне мазгоў.

Нагадаем, што па правілах забаронена пачынаць ці працягваць матч, калі на стадыёне адсутнічае карэта хуткай дапамогі. Такі вось узровень 🤷🏻‍♂️

Іншыя пасты блога

Усе пасты