Tribuna/Футбол/Блогі/Такога святкавання вы яшчэ не бачылі – нападаючы Катара паказаў картачны фокус пасля забітага мяча

Такога святкавання вы яшчэ не бачылі – нападаючы Катара паказаў картачны фокус пасля забітага мяча

А яшчэ зрабіў хет-трык з пенальці.

11 лютага, 12:31
Такога святкавання вы яшчэ не бачылі – нападаючы Катара паказаў картачны фокус пасля забітага мяча

10 лютага адбыўся фінал Кубка Азіі. У матчы за трафей зборная Катара абгуляла каманду з Іарданіі з лікам 3:1 дзякуючы хет-трыку 27-гадовага нападаючага Акрама Афіфа, які з васьмю галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. Адзначым, што ўсе тры мячы Катара заляцелі ў браму супернікаў пасля прабіцця пенальці.

Аказалася, што Афіф умее не толькі забіваць мячы, але і эфектна іх святкаваць. Пасля першага ўзяцця брамы форвард дастаў з гетраў карту, лёгкім рухам рукі патрос яе, і малюнак на карце змяніўся.

Катарцы другі раз у гісторыі і другі раз запар выйгралі турнір – першая перамога была ў 2019 годзе.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты