Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусы начудзілі ў Казахстане: Стасевіч не трапіў у вароты з пенальці, Хаткевiч прапусціў проста з вуглавога

Беларусы начудзілі ў Казахстане: Стасевіч не трапіў у вароты з пенальці, Хаткевiч прапусціў проста з вуглавога

Каманда Жукоўскага пакуль без перамог.

30 сакавіка, 18:33
1
Беларусы начудзілі ў Казахстане: Стасевіч не трапіў у вароты з пенальці, Хаткевiч прапусціў проста з вуглавога

30 сакавіка ў 3-м туры чэмпіянату Казахстана самая беларуская каманда турнiру «Атырау» прымала на сваім поле «Жэтысу». У стартавым складзе гаспадароў, якiх узначальвае беларускі трэнер Віталь Жукоўскі, на поле выйшлі беларускiя варатар Ягор Хаткевіч, абаронца Мікіта Сцяпанаў і нападаючы Мікалай Сігневіч, а пасля перапынку на поле выйшаў i iх cуайчыннiк Ігар Стасевіч.

Але набраць ачкi яны не дапамаглi. Адзіны мяч у матчы быў забіты на 73-й хвіліне: паўабаронца «Жэтысу» Серыкжан Мужыкаў выканаў «сухі ліст». Хаткевіч ад такой «падачы» з вуглавога не выратаваў (адзнака 2:01).

У хуткiм часе «Атырау» меў выдатную магчымасць зраўняць лiк – на 76-й хвіліне матча арбітр пасля прагляду ВАР прызначыў пенальці. Да кропкi падышоў Стасевіч – але запусціў мяч вышэй за папярэчыну (адзнака 3:20).

Пасля паражэння 0:1 гаспадары аказалiся нiжэй за гасцей у таблiцы – за тры туры «Атырау» набраў два ачкі, а ў актыве «Жэтысу» цяпер тры. Дарэчы, за гэту каманду 72 хвіліны адыграў беларускi паўабаронца Антон Шрамчанка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты