Tribuna/Гандбол/Блогі/Беларускія гандбалісты могуць не марнавацца на падарункі – іх імі забяспечвае Seha-ліга

Беларускія гандбалісты могуць не марнавацца на падарункі – іх імі забяспечвае Seha-ліга

Але не заўсёды яны прыносяць радасць.

7 лютага, 10:55
Беларускія гандбалісты могуць не марнавацца на падарункі – іх імі забяспечвае Seha-ліга

Ва ўсходнім дывізіёне Seha-лігі практычна завяршыўся рэгулярны чэмпіянат. 8 лютага пройдзе апошні матч у групе Б паміж стаўрапольскім «Віктарам» і «Аістам» Кітая, які ўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі. Зрэшты, гэты паядынак ужо ніяк не паўплывае на становішча каманд у турнірнай табліцы:

Цікава, што найлепшых гульцоў матчаў на групавым этапе ўзнагароджвалі не памятнымі статуэткамі, як гэта звычайна бывае, а прадметамі бытавой тэхнікі. Вось, напрыклад, сокавыціскалка пасля хатняй нічыёй «Мяшкова» з «Зенітам» (32:32):

Пасля матчу «Гомеля» і «Мяшкова» (25:34) гандбалісты атрымалі блэндары:

Такі ж падарунак чакаў найлепшых гульцоў паядынку «Машэка» – СКА (30:48):

Блэндары ўручаліся і пасля матчаў СКА – «Чэхаўскія мядзведзі» (35:43), «Мяшкоў» – «Пермскія мядзведзі» (33:28) і «Гомель» – «Зеніт» (28:36). Дарэчы, на гэтую гульню фанаты піцерцаў прыехалі ў вялікім складзе і пашумелі ў горадзе:

А вось блэндар на гэты раз быў стацыянарны:

Цікава, што пасля гульні «Мяшкова» і ЦСКА (31:24) арганізатары абмежаваліся толькі сертыфікатамі:

Яшчэ адна цікавая ўзнагарода. Пасля матчу «Машэка» – «Віктар» (25:30) лінейны магіляўчан Арсень Капаеў атрымай машынку для стрыжкі. Хоць, магчыма, гэта падарунак з намёкам (жарт):

Вафельніцы атрымлівалі найлепшыя гульцы паядынкаў «Гомель» – «Пермскія мядзведзі» (25:29) і «Машэка» – «Чэхаўскія мядзведзі» (29:37):

А вось пасля гасцявой сустрэчы «Машэкі» з «Чэхаўскімі мядзведзямі», (30:33) галкіпера магіляўчан Кірыла Мукасея ўзнагародзілі чайнікам:

Тостары дарылі пасля паядынку ў Брэсце гандбалістам «Мяшкова» і «Гомеля» (33:24):

І яшчэ адна арыгінальная ўзнагарода. На гэты раз адпарвальнік пасля матчу «Зеніт» – «Мяшкоў» (33:33):

Судзячы па тварах гульцоў, яны не заўсёды заставаліся задаволеныя падарункамі. Зрэшты, на іх настрой мог уплываць вынік паядынку, бо ў Seha-лізе выбіраюць найлепшага з дзвюх каманд. Ды і такія ўзнагароды можна перадарыць. Тым больш не за гарамі ўжо 14 лютага і 8 сакавіка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты