Tribuna/Іншыя/Блогі/«Надасць спартсменам пачуццё годнасці і ўзнімае настрой». Для беларусаў на АГ прыдумалі новы гімн без слоў

«Надасць спартсменам пачуццё годнасці і ўзнімае настрой». Для беларусаў на АГ прыдумалі новы гімн без слоў

Нечым нагадвае саўндтэрк з «Гульні тронаў».

20 сакавіка, 15:13
«Надасць спартсменам пачуццё годнасці і ўзнімае настрой». Для беларусаў на АГ прыдумалі новы гімн без слоў

У Міжнародным алімпійскім камітэце 19 сакавіка прайшло пасяджэнне выканаўчага савета, на якім былі ўзгоднены аспекты ўдзелу спартсменаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе (AIN).

Акрамя абмеркавання і прыняцця рашэнняў па шэрагу пытанняў, звязаных, напрыклад, з камісіяй, задачай якой будзе праверка спартсменаў на нейтральнасць, у МАК прадставілі сцяг і гімн спартсменаў, якія выступаюць у статусе AIN. Цікава, што ў гімне адсутнічаюць словы, а яго музыка чымсьці нагадвае саўндтрэк з серыяла «Гульня тронаў». Паслухаць гімн нейтральных атлетаў можна тут.

Дырэктар дэпартамента па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі МАК Джэймс Маклауд распавёў, чаму быў абраны менавіта такі варыянт гімна.

МАК сам распрацаваў гімн для нейтральных спартоўцаў. Мы не жадалі выкарыстоўваць музычныя кампазіцыі, якія ёсць у адкрытым доступе. Маем на гэта поўнае права.

На Гульнях у Токіо нейтральныя спартоўцы выкарыстоўвалі ў якасці гімна ўрывак з канцэрта Чайкоўскага. Гэта выклікала вельмі бурную рэакцыю. У гэты раз мы вырашылі самі скласці гімн. Калі вы паслухаеце яго, то пераканайцеся, што кампазіцыя дазволіць спартоўцам, якія выступяць у нейтральным статуце, з добрай якасцю стаяць на пастаменце. Гэты гімн будзе бадзёрым, – сказаў Маклаўд.

Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты