Tribuna/Баскетбол/Блогі/Пинта-Шминта/Суддзі ў ЧБ па баскетболе прадэманстравалі дзіўную слепату – ці ўбачыце вы гэты заступ?

Суддзі ў ЧБ па баскетболе прадэманстравалі дзіўную слепату – ці ўбачыце вы гэты заступ?

Нават не дапамог відэапаўтор, паўплывалі на вынік матчу лідараў.

Аўтар — KentYara98
19 кастрычніка, 04:56
Суддзі ў ЧБ па баскетболе прадэманстравалі дзіўную слепату – ці ўбачыце вы гэты заступ?

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па баскетболе паміж галоўнымі прэтэндэнтамі на срэбра магілёўскім «Барысфенам» і «Гродна-93» на вынік гульні паўплывала судзейская памылка.

За 1 секунду да фінальнага свістка гульцы Гродна, маючы +2, сфалілі на суперніку. Рэферы на чале са старшынёй Рэспубліканскай калегіі суддзяў Пятром Івашковым трэба было толькі вырашыць: прызначыць 2 штрафныя кідкі або 3, для чаго яны адправіліся глядзець паўтор. Спецыялісты так і не заўважылі істотны заступ за трохпунктную дугу і далі гаспадарам 3 кідкі з лініі штрафу, якія дакладна рэалізаваў гулец магілёўская каманды Вадзім Балякін.

А вы бачыце тут заступ?

Гаспадары пляцоўкі ў выніку перамаглі і засталіся на вяршыні табліцы з пяццю перамогамі ў пяці матчах. Гродзенцы маюць на гульню меней, а параза ў Магілёве стала для іх першай у сезоне – пакуль яны ідуць другімі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты