Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Букмекерскія кампаніі, якія спансуюць спартовыя клубы, усё часцей адмаўляюцца ад сваёй рэкламы на карысць сацыяльных праектаў. «Здаровы» трэнд ці спроба адбяліць рэпутацыю?

Букмекерскія кампаніі, якія спансуюць спартовыя клубы, усё часцей адмаўляюцца ад сваёй рэкламы на карысць сацыяльных праектаў. «Здаровы» трэнд ці спроба адбяліць рэпутацыю?

У Беларусі і такога няшмат.

Аўтар — Pam-pam
12 сакавіка, 16:50
Букмекерскія кампаніі, якія спансуюць спартовыя клубы, усё часцей адмаўляюцца ад  сваёй рэкламы на карысць сацыяльных праектаў. «Здаровы» трэнд ці спроба адбяліць рэпутацыю?

Лагатыпы букмекерскіх кантор на футболках спартовых каманд свету ўжо даўно сталі звыклай для заўзятараў з'явай. Амаль у кожным еўрапейскім чэмпіянаце ёсць каманды, спонсарамі якіх выступаюць букмекеры.

На беларускім спартовым рынку букмекеры таксама актыўна прысутнічаюць – размяшчаюць лога на формах, у партнёрстве ствараюць спартова-забаўляльны кантэнт, даюць нэймінг ключавым турнірам і нават цэлым клубам.

Букмекеры гатовы плаціць клубам, але грамадства ўсё яшчэ не заўсёды прымае такое супрацоўніцтва. Гэта часта падштурхоўвае кампаніі, якія зарабляюць на стаўках, да пошуку крэатыўных рашэнняў, якія прадэманструюць заўзятарам, іх узровень адказнасці.

Так, дацкі букмекер Danske Spil летам мінулага года заявіў аб тым, што свядома адмаўляецца размяшчаць сваю рэкламу на гульнявой форме «Брандбю» на ўвесь тэрмін кантракту, а гэта цэлых 3 гады.

«Мы робім футболку пустой, каб дакладна пазначыць, што грошы павінны разыгрывацца з асцярожнасцю. Мы хочам узяць на сябе адказнасць у грамадстве, часткай якога мы з'яўляемся. Рады, што разам мы можам унесці свой уклад у дыскусію па складанай тэме ставак», – растлумачыў такое рашэнне генеральны дырэктар кампаніі Карстэн Фог Холан.

У Danske Spil не выключалі, што будуць выкарыстоўваць вольную прастору на форме для рэкламы сумесных сацыяльных кампаній і так і здарылася. На пачатку сакавіка клуб і кампанія прадставілі эксклюзіўны камплект з лагатыпам фонду, які займаецца зборам сродкаў для дзяцей, хворых на рак. У такім камплекце «Брандбю» правёў 2 сустрэчы.

Па такім жа шляху пайшоў і букмекер Unibet, які спансуе «Утрэхт», толькі замест размяшчэння свайго лагатыпа кампанія вырабіла на рукаве QR-код у выглядзе сэрца, які вядзе на сайт з сацыяльнымі праектамі клуба.

Прычым для шведскай кампаніі гэта не адзіная акцыя. Месца на форме бельгійскага «Бруге» букмекер таксама пераадычна саступае рэкламе сацыяльных ініцыятываў. Напрыклад, у жніўні мінулага года каманда выйшла на поле з заклікам дапамагчы людзям з праблемамі сэрца.

А самай свежай актыўнасцю шведскага букмекера ў рамках гэтай жа кампаніі стала навучанне заўзятараў сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

Для нідэрландскага «НЕК», у якога былі праблемы з паркоўкай, кампанія арганізавала пляцоўку для захоўвання веласіпедаў на 1500 месцаў, а клуб у сваіх сацсетках заклікаў усіх перасесці на гэты экалагічны від транспарту. Як вынік, на першым жа матчы велапаркоўка была забітая.

Вядома, тут ёсць месцы для дыскусіі аб тым, ці зʼяўляецца такая сацыяльная актыўнасць спробай адбяліць рэпутацыю букмекераў. Але, здаецца, што гэта лепш чым нічога і ўжо сапраўды лепш, чым падман, з якім можна сутыкнуцца ў нашых рэаліях.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ў Беларусі букмекеры таксама арганізоўвалі сацыяльныя акцыі, але сайце адной з найбуйнейшых з такіх кампаній апошнія актыўнасці датаваныя 22-м годам.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты