Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Скандал у Польшчы. На новай форме зборнай выкарысталі выяву герба з вікіпедыі

Скандал у Польшчы. На новай форме зборнай выкарысталі выяву герба з вікіпедыі

Гульнявая майка ад Nike магла парушыць закон.

Аўтар — Pam-pam
26 сакавіка, 22:38
Скандал у Польшчы. На новай форме зборнай выкарысталі выяву герба з вікіпедыі

«Бела-чырвоная футболка з арлом на грудзях дэманструе нашу ідэнтычнасць і дазваляе адчуць сілу грамадства», – аб'явіў тыдзень таму Польскі футбольны саюз, прадстаўляючы новыя футболкі нацыянальнай каманды. Упершыню іх можна было ўбачыць на полі ў мінулы чацвер падчас матча Польшча – Эстонія, тады ж яны паступілі ў продаж. Кошт гульнявой цішоткі пацягнуў на 173 даляры, што выклікала мноства негатыўных каментароў у фанатаў.

Не меншую увагу атрымаў і герб на форме – эксперт па геральдыцы Аляксандр Бонк публічна заявіў, што ён не адпавядае таму, што замацаваны ў законе. Бонк сцвярджае, што арол, які зʼявіўся на новых футболках, не зʼяўляецца дызайнам з дадатку да закона аб гербе, колерах і гімне Рэспублікі Польшча, а дызайнер выкарыстаў бясплатны файл з Вікіпедыі.

У чым розніца паміж эмблемай на футболках зборнай і правільнай эмблемай?

«Асноўнае адрозненне паміж статутным дызайнам арла і дызайнам Вікіпедыі заключаецца ў тым, як намалявана выява арла. Сілуэт птушкі з дадатку да Закона змадэляваны з дапамогай кʼяраскуро (тэхніка жывапісу, якая будуецца на кантраснай гульні святла і ценю – заўв.), у той час як у Вікіпедыі ён плоскі – за выключэннем градыенту, уведзенага ў галаўны ўбор», – тлумачыць эксперт у электронным лісце рэдактару «Rzeczpospolita».

Ён дадае, што гэтыя адрозненні «могуць быць незаўважныя для нетрэніраванага вока». Аднак ёсць розніца, якую лёгка заўважыць. На майках, асабліва на белай шчыт герба павялічаны ў адносінах да арла. Гісторык і геральдыст з Лодзінскага ўніверсітэта, прафесар Марэк Адамчэўскі, пацвярджае, што гэта адхіленне ад правілаў геральдыкі.

У Польскай футбольнай асацыяцыі адрэагавалі на абвінавачанні:

«Як найбуйнейшая спартовая асацыяцыя Польшчы, мы з павагай ставімся да належнага выкарыстання нацыянальнай сімволікі. Таму ў гэтых адносінах мы супрацоўнічаем з сусветна вядомымі брэндамі, якія пры распрацоўцы індывідуальных праектаў выкарыстоўваюць толькі тыя дызайны, якія прадстаўлены на афіцыйных сайтах вышэйшых дзяржаўных устаноў. Nike распрацавала дызайн Белага Арла для выкарыстання на футболках на аснове графічнага файла, размешчанага на афіцыйным сайце прэзідэнта Рэспублікі Польшча».

Праблема ў тым, што, як піша ў сваім блогу Аляксандр Бонк, «гэты вікіпедыйны файл, блытана падобны на ўстаноўлены законам дызайн, таксама быў даступны на працягу многіх гадоў на афіцыйным сайце прэзідэнта». На яго думку, мае месца парушэнне закона, паколькі заканадаўства абавязвае спартыўныя асацыяцыі размяшчаць эмблему на адзенні нацыянальнай каманды, а яе адзіным афіцыйным узорам зʼяўляецца дадатак да закона.

У нацыянальнай каманды Польшчы ўжо былі казусы з футболкамі. Напрыклад, у матчы супраць Нідэрландаў у 1975 годзе зборная гуляла з чырвоным арлом на белым фоне. А ў 1993 годзе за некалькі дзясяткаў гадзін да матчу з Англіяй яны засталіся без футболак з-за праблем з пастаўшчыком. У апошні момант польская эмблема была прышыта да іншай экіпіроўкі.

Ці можна казаць аб крытычнай памылцы на гэты раз? Прафесар Марэк Адамчэўскі сумняецца.

«Адрозненні паміж арлом з футболак і статутным арлом, вядома, ёсць, але яны не крытычныя. Мы маем справу са спрэчкай паміж артадаксальным чытаннем закона і спробамі яго рацыянальнага прымянення. Давайце ўспомнім, што закон, і асабліва яго графічныя прыкладанні, састарэлі, і эксперты ўжо шмат гадоў заклікаюць іх мадэрнізаваць», – адзначае ён.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты