Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Марозаў дэбютаваў у Партугаліі. Мог забіць, але не скарыстаўся памылкай суперніка

Марозаў дэбютаваў у Партугаліі. Мог забіць, але не скарыстаўся памылкай суперніка

Выпусціў шанец выратаваць каманду ад паразы.

Аўтар — Pam-pam
17 сакавіка, 21:45
Марозаў дэбютаваў у Партугаліі. Мог забіць, але не скарыстаўся памылкай суперніка

Экс-футбаліст мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў нарэшце дэбютаваў у чэмпіянаце Партугаліі. 23-гадовы форвард выйшаў на замену на 78-й хвіліне матча супраць «Марэйрэнс» пры ліку 0:1 на карысць суперніка.

Ужо праз хвіліну пасля выхаду на поле беларус скарыстаўся памылкай суперніка і мог ратаваць сваю каманду, але брамнік быў на чэку.

За 17 хвілін гульнявога часу на рахунку Марозава 1 недакладны пас і 1 удар у створ варот. Пасля 26 тураў «Арока» ідзе на 7-м месцы з 34 ачкамі. Наступны матч каманда правядзе 30 сакавіка. Сапернікам стане «Фарэнсэ».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты