Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Топавая беларуская лёгкаатлетка трэніруе дубль БАТЭ. Там пакуль задаволены супрацоўніцтвам

Топавая беларуская лёгкаатлетка трэніруе дубль БАТЭ. Там пакуль задаволены супрацоўніцтвам

Але кажуць, што ўсё пакажа сезон.

Аўтар — Pam-pam
20 сакавіка, 01:45
Топавая беларуская лёгкаатлетка трэніруе дубль БАТЭ. Там пакуль задаволены супрацоўніцтвам

У сярэдзіне мінулай восені беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай карʼеры. Сваё рашэнне яна патлумачыла тым, што апошнія гады кожная трэніроўка суправаджалася болем, што не дазваляла ёй рэалізаваць свой патэнцыял.

Тады ж Талай распавяла, чым зоймецца ў «новым жыцці» – дзяўчына выбрала трэнерскую карʼеру і запрасіла ўсіх жадаючых да сябе на трэніроўку.

Як аказалася, былая барʼерыстка працуе не толькі індывідуальна, але і з групамі. У сваім інстаграм акаўнце дзяўчына выклала відэа з працы з маладзёжкай БАТЭ, назваўшы каманду «маімі хлопцамі».

Галоўны трэнер дублю Іван Мігаль ацаніў працу Талай як добрую, але на ўсялякі выпадак зрабіў агаворку, што сезон пакажа.

Іншыя пасты блога

Усе пасты