Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Беларус Антон Чычкан вярнуўся на поле пасля доўгай паўзы і адзначыўся шыкоўны сэйвам

Беларус Антон Чычкан вярнуўся на поле пасля доўгай паўзы і адзначыўся шыкоўны сэйвам

Дапамог камандзе выйсці ў паўфінал Кубка Грузіі.

Аўтар — KentYara98
25 кастрычніка, 13:10
Беларус Антон Чычкан вярнуўся на поле пасля доўгай паўзы і адзначыўся шыкоўны сэйвам

Беларускі галкіпер Антон Чычкан, які у студзені гэтага года змяніў тбіліскае «Дынама» на батумскае, дапамог сваёй камандзе здабыць упэўненую перамогу над тбіліскім «Іраа» з Д3 і прайсці ў паўфінал Кубка Грузіі.

Беларус не меў гульнявой практыкі з ліпеня гэтага года, аднак прадэманстраваў выдатныя кандыцыі. Напачатку другога тайма «Іраа» быў блізкі да камбэку з 0:2, але Чычкан здзейсніў шыкоўны сэйв і не дазволіў суперніку змяніць ход сустрэчы.

ВІДЭА

У выніку «Дынама» разграміла сталічную каманду з лікам 4:1.

Іншыя пасты блога

Усе пасты