Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Былы муляр стане самым маладым трэнерам у чэмпіянаце Эквадора. Не здаўся перад цяжкасцямі на шляху да сваёй мары

Былы муляр стане самым маладым трэнерам у чэмпіянаце Эквадора. Не здаўся перад цяжкасцямі на шляху да сваёй мары

Гісторыя, якая натхняе.

Аўтар — KentYara98
4 лістапада, 15:22
Былы муляр стане самым маладым трэнерам у чэмпіянаце Эквадора. Не здаўся перад цяжкасцямі на шляху да сваёй мары

Эквадорац Джо Армас вельмі любіў футбол, аднак ягоная спартовая кар'ера скончылася на выступленні за моладзевую каманду «Дэпартыва Кіта». Зразумеўшы, што прафесійнага гульца з яго не выйдзе 17-летні Джо вырашыў стаць трэнерам і паступіў у Інстытут Федэрацыі футбола Эквадора. Пасля атрымання дыплома хлопец адправіўся ў Еўроп,у каб палепшыць свае веды і атрымаць практыку ў топавых клубах. Ён паспеў папрактыкавацца ў «Рэале», «Леганесе» і «Атлетыка». Каб мець магчымасць забяспечваць сябе ў гэты час хлопец адначасова з навучаннем працаваў муляром на будоўлях.

У Іспаніі Джо атрымаў дыплом трэнера і дзве ступені магістра: па спартыўным менеджменце і па футбольным менеджменце.

Пасля гэтага ён працаваў са зборнай Мексікі да 17 гадоў, а потым пераехаў у Нідэрланды, дзе прайшоў стажыроўку ў «Аяксе», ПСВ і «АЗ Алкмар». У 2019 годзе Джо вярнуўся ў Эквадор і знайшоў працу памочнікам трэнера на Чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі да 15 гадоў са зборнай сваёй краіны. Затым ён ненадоўга вярнуўся ў Іспанію, дзе таксама працаваў памочнікам трэнера ў «Таледа».

Калі ўласнікі «Таледа» вырашылі прадаць клуб, Армас вярнуўся ў Эквадор і разаслаў сваё рэзюмэ амаль у трыста клубаў, прапануючы нават бясплатную працу. Але ніхто не адгукнуўся. Не дасягнуўшы поспеху ў Эквадоры, ён паўтарыў спробу ў Гватэмале. Джо здавалася, што раз у гэтай краіне ніжэйшы ўзровень футбола, то яму будзе прасцей знайсці працу. Але і там эквадорац застаўся ні з чым.

Праз месяц хлопец вярнуўся дадому, дзе яму нечакана прапанавалі працу ў адным з клубаў, куды ён накіроўваў рэзюмэ раней. Гэта была каманда «Імбабура» з трэцяй эквадорскай лігі.

Давер клуба да Армаса хутка пачаў апраўдваць сябе. Ужо ў першым сезоне малады трэнер вывеў «Імбабуру» з трэцяй лігі ў другую!

У наступным сезоне клуб заняў шостае месца ў эквадорскай Серыі Б, а яшчэ дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Эквадора. Тады «Імбабура» выбіла з турніру ў тым ліку мясцовы топ-клуб «ЛДУ Кіта», які 11 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і гуляў з «Манчэстэр Юнайтэд» у фінале клубнага чэмпіянату свету-2008.

Ну а трэці сезон Армаса ў «Імбабуры» завяршыўся зусім нядаўна. 27 кастрычніка перамога з лікам 4:0 над «Макарай» дазволіла камандхе заняць другое месца ў Серыі Б і выйсці ў вышэйшую лігу Эквадора! І гэта нягледзячы на адзін з самых сціплых бюджэтаў у турніры

Адразу пасля заканчэння матча трэнер не змог стрымаць слёз і заплакаў у прамым эфіры.

Неўзабаве яго ўжо падкідвалі ў паветра футбалісты «Імбабуры». Яны гэтак жа гэта рабілі два гады таму, калі каманда паднялася з трэцяй лігі ў Серыю Б.

«Найперш хачу падзякаваць богу за штодзённую веру ў кожную трэніроўку, у кожную гульню. Хачу падзякаваць найважнейшым удзельнікам гэтага поспеху — хлопцам. Без іх такое было б немагчыма. Дзякуй усім супрацоўнікам, таму што гэта агульнае дасягненне, а не аднаго чалавека. Мы заўсёды былі верныя нашаму футболу - на любым полі, супраць любога суперніка. Мы кіруемся нашымі каштоўнасцямі, нашай гульнявой філасофіяй. Змяніцца можа ўсё, акрамя нашых спартыўных каштоўнасцяў. «Імбабура» назаўжды ў маім сэрцы, таму што гэта першы клуб, які ў мяне паверыў пасля ўсіх магчымасцяў, якія я шукаў», - цытуе Армаса аргенцінаскае выданне Olé.

Цяпер 27-гадовы Джо Армас стане самым маладым трэнерам у чэмпіянаце Эквадора.

Іншыя пасты блога

Усе пасты