Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Кавальчука прыстаўлялі да экс-прэзідэнта, якога завочна прыгаварылі да вялізных тэрмінаў. Новы факт біяграфіі так званага міністра спорту

Кавальчука прыстаўлялі да экс-прэзідэнта, якога завочна прыгаварылі да вялізных тэрмінаў. Новы факт біяграфіі так званага міністра спорту

Расследванне Альянса расследвальнікаў Беларусі.

Аўтар — KentYara98
12 лістапада, 20:55
Кавальчука прыстаўлялі да экс-прэзідэнта, якога завочна прыгаварылі да вялізных тэрмінаў. Новы факт біяграфіі так званага міністра спорту

Альянс расследвальнікаў Беларусі выпусціў новае расследаванне, героем якога стаў былы прэзідэнт Кыргыстана Курманбек Бакіеў, завочна прыгавораны ў сваёй краіне да вялізных тэрмінаў. Суд прызнаў яго вінаватым у злоўжыванні службовым становішчам, арганізацыі замаху на жыццё брытанскага бізнэсмэна Шона Дэйлі і карупцыі пры распрацоўцы залатаруднага радовішча Кумтор.

15 красавіка 2010 года Бакіеў падпісаў прашэнне аб адстаўцы ў абмен на гарантыі бяспекі і пакінуў Кыргыстан. А ўжо 19 красавіка ён з'явіўся ў Беларусі, дзе Лукашэнка даў яму палітычны прытулак.

Прадстаўнікі Альянсу прыйшлі да высновы, што пасля прыезду ў Мінск Бакіева нейкі час суправаджаў у тым ліку Сяргей Кавальчук, на той момант начальнік штабу службы бяспекі. Цяперашні лукашэнкаўскі чыноўнік патрапіў у аб'ектыў камеры на прэс-канферэнцыі Бакіева.

Цалкам расследаванне Альянсу можна паглядзець тут.

Іншыя пасты блога

Усе пасты