Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Пинта-Шминта/Станюта і Ціманоўская гатовыя прыняць ад вас падарункі. У бягухі сціплы спіс усяго на 29 пунктаў (Prada, DIOR, Apple)

Станюта і Ціманоўская гатовыя прыняць ад вас падарункі. У бягухі сціплы спіс усяго на 29 пунктаў (Prada, DIOR, Apple)

Гімнастку парадуюць простыя рэчы.

Аўтар — KentYara98
16 лістапада, 08:02
1
Станюта і Ціманоўская гатовыя прыняць ад вас падарункі. У бягухі сціплы спіс усяго на 29 пунктаў (Prada, DIOR, Apple)

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, 19 лістапада адзначыць свой 27-ы дзень нараджэння. Да гэтай падзеі яна рыхтуецца грунтоўна - загадзя падзялілася з падпісантамі сваім wish list - спісам таго, што хацела б атрымаць у падарунак:

Свае жаданкі беларуска сабрала на Pinterest – атрымаўся «невялікі», на думку Ціманоўскай, спіс з 29 пунктаў. Калі вы хочаце парадаваць бягуху, то ўжо час разбіраць «лоты». Ну і на некаторыя рыхтаваць грошыкі. Бо люксавая касметыка і духі танна не каштуюць:

Таксама Ціманоўская не супраць атрымаць сумачку і акуляры Prada, а ад брэнда DIOR у спісе ёсць кеды коштам каля 1200 еўра. Бранзалет таксама можна:

Кошт падобнай сумачкі на афіцыйным сайце Prada пачынаецца ад 900 еўра.

Можна сэканоміць, падараваўшы новыя навушнікі ад Apple (295 еўра) і powerbank (125 еўра). Гэта таксама парадуе лёгкаатлетку:

Яшчэ з варыянтаў – сумачка ад Марка Джэйкаба (каля 250 еўра, калі мадэль сярэдняга памеру), навушнікі UGG, фотаапарат імгненнага друку Instax Mini і, нечакана, Яндэкс-станцыя:

Дзяўчына таксама гатовая прыняць фотасесію:

А яшчэ ёсць невялікі спіс кніг па псіхалогіі і маркетынгу:

Бадай, самая дэмакратычная опцыя – мяккія цацкі:

Дзяўчына таксама гатовая прыняць плацёж на paypal, у якім дарыльнік мусіць пазначыць, які падарунак Ціманоўская павінна сабе за гэтыя грошы набыць. Цікавы сэрвіс!

Дзіўнае супадзенне, але прыкладна ў той жа час тым жа шляхам выправілася іншая зорка беларускага спорта, якая на сёння жыве па-за межамі Радзімы. Гаворка пра былую гімнастку Меліціну Станюту. У сваіх сацсетках дзяўчына распавяла, што ўрэшце адшукала сабе жыллё ўва Францыі, але выявілася адна праблема.

- Я прачнулася ў ложку без коўдры ды падушак, халоднай кватэры без мэблi ды нават кубачкаў, не кажучы пра патэльню ды гарбатнiк, але з думкамi, што я шчаслiвая, бо нарэшце маю свой новы дом на некалькi месяцаў i адначасова сумуючы па сваёй кватэры ў Менску, дзе ёсць усё і нават болей, - напісала Станюта ў сваіх сацсетках.

Пост з'явіўся напярэдадні 30-годдзя былой гімнасткі, якая прызналася, што ў такіх абставінах марыць не аб дзявочым падарунку, а пра падушку, патэльню і пыласос. Ну а калі святочны дзень настаў, Станюта прапанавала ахвочым яе павіншаваць або падзяліцца побытавымі рэчамі, або скінуць грошы на закупку ў IKEA.

Ціманоўскай або Станюце - каму б вы найперш зрабілі падарунак?

Іншыя пасты блога

Усе пасты