Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Праз непагадзь у Беларусі адкладаюць матчы ў хакеі і баскетболе, а ў футболе мужна трэнуюцца

Праз непагадзь у Беларусі адкладаюць матчы ў хакеі і баскетболе, а ў футболе мужна трэнуюцца

Winter is coming.

Аўтар — KentYara98
23 лістапада, 17:50
Праз непагадзь у Беларусі адкладаюць матчы ў хакеі і баскетболе, а ў футболе мужна трэнуюцца

Да Беларусі нарэшце дабралася зіма. Нібыта нічога нечаканага, бо на календары ўжо канец лістапада, але камунальнікам усё роўна было цяжка. Як следства – заторы на дарогах і людзі, якія спазняюцца па сваіх справах.

Непагадзь у чацвер паўплывала і на беларускі спорт. Матчы вышэйшай хакейнай лігі «Нафтахімік» - «Собаль» і «Мядзведзі» - «Прагрэс» пачаліся са спазненнем на гадзіну, бо каманды-госці проста не паспявалі да прызначанага часу дабрацца да месца сустрэчы.

Адклала на больш позні тэрмін сённяшні матч РЦАП-СДзЮШАР – «Рубон» і беларуская федэрацыя баскетбола – каманда з Віцебску таксама затрымалася недзе ў дарозе.

І ўсё ж горш, чым хакеістам і баскетбалістам, даводзіцца беларускім футбалістам. Заснежаныя стадыёны больш падобныя да пляцовак для гульні ў снежкі, чым палі для трэнаванняў. Вось, напрыклад, як учора выглядаў стадыён брэсцкага «Дынама»:

Барысаўцы – адны з першых правялі трэнаванне ў суворых беларускіх умовах. Холадна становіцца ўжо толькі ад прагляду відэа. У такіх умовах няпроста пазбегнуць траўм.

Відэа выклаў і «Шахцёр». І хаця снегу ў Салігорску пакуль не так і шмат, але асаблівую атмасферу на трэнаванні стварае вецер. Паслухайце, як ён свішча:

Уразіла надворʼе і бразільскага легіянера мінскага «Дынама» Арынья. Ён лічыць, што надышоў час катацца на сноўбордзе, але ніяк не трэнавацца:

У гэты ўікэнд пройдуць матчы перадапошняга тура чэмпіянату Беларусі. Ці ўдасца падрыхтаваць да іх арэны?

Іншыя пасты блога

Усе пасты