Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Шатландскія фанаты вырашылі пагуляць у снежкі з кіперам саперніка проста падчас матча Лігі канферэнцый

Шатландскія фанаты вырашылі пагуляць у снежкі з кіперам саперніка проста падчас матча Лігі канферэнцый

Давялося нават прыпыніць гульню.

Аўтар — KentYara98
1 снежня, 18:06
Шатландскія фанаты вырашылі пагуляць у снежкі з кіперам саперніка проста падчас матча Лігі канферэнцый

Надыход зімы стварае асаблівую атмасферу не толькі на матчах беларускага чэмпіянату. Снежнае надвор'е паўплывала і на гульню Лігі Канферэнцый паміж фінскім «ХІКам» і шатландскім «Абердзінам». Арбітры былі вымушаны ненадоўга перапыніць сустрэчу пры ліку 2:1, таму што фанаты гасцей пачалі кідаць снежкі ў 38-гадовага галкіпера фінскай каманды Нікі Мяенпяя.

Пасля гэтай паўзы ў «Абердзіна» атрымалася зраўняць лік – гол быў забіты праз 3 хвіліны пасля спынення.

На 76-й хвіліне арбітрам зноў прыйшлося прыпыніць сустрэчу – на гэты раз з-за таго, што снег засеяў усё поле да такой ступені, што нават не было прыкметна ліній. Праз 13 хвілін поле расчысцілі і працягнулі гульню.

Матч скончыўся з нічыйным лікам 2:2, але яго вынік не меў турнірнага значэння.

Іншыя пасты блога

Усе пасты