Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Баскаў прыехаў на канферэнцыю ААН – яна пра выратаванне планеты, але рэжымнiк меў больш важную місію

Баскаў прыехаў на канферэнцыю ААН – яна пра выратаванне планеты, але рэжымнiк меў больш важную місію

А перад гэтым прайграў у хакей.

Аўтар — KentYara98
2 снежня, 04:31
Баскаў прыехаў на канферэнцыю ААН – яна пра выратаванне планеты, але рэжымнiк меў больш важную місію

З 30 лістапада па 12 снежня праходзіць штогадовая, ужо 28-я канферэнцыя Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. У мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі 197 членаў канвенцыі, у тым ліку больш за 140 кіраўнікоў краін, Генеральны сакратар ААН, а таксама кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацый, фінансавых інстытутаў і няўрадавых арганізацый. Мэта канферэнцый – прыняць захады для выратавання планеты ад пагроз, звязаных з уронам клiмату ад дзеянняў чалавецтва. I вельмi iранiчна, што праходзiць мерапрыемства сёлета ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах – краiне, якая разбагацела на нафце і газе, галоўных крыніцах глабальнага пацяплення, ключавой пагрозы для сусветнага клiмату.

Прыляцеў на саміт і кiраўнiк беларускага рэжыма Аляксандр Лукашэнка – на Блiзкiм Усходзе, дзе грошы важней за дэмакратыю, ён яшчэ рукапацiскальны. А 1 снежня Лукашэнку нават далi выступiць з прамовай, быццам спiсанай са школьных падручнікаў геаграфіі – вялося пра тое, як нiбыта шмат рэжым робіць для барацьбы з кліматычнымі зменамі, «захоўваючы ўнікальную крыніцу кіслароду – натуральныя балоты, лясы» ды развіваючы «зялёную і атамную энергетыку» (што АЭС так «развiваецца», што яе бяспека вызывае шматлiкiя апасеннi, канешне, не гаварылася).

Пасля выступлення дыктатара яго растыражавалi рэжымныя крынiцы, якiя як адна сцвярджалi, што, маўляў, словам Лукашэнкi «апладзіравалі стоячы». Але ж пра колькасць тых, хто так рабiў, нiчога не паведамлялi. У «Зеркале» ж адшукалі вiдэа выступу, на якім бачна: усталi ажно чатыры чалавекi, i ўсе яны вiдавочна належаць да рэжымнай дэлегацыi. А аднаго лёгка пазнаць – пляскаў Лукашэнку яго хакейны трэнер Дзмiтрый Баскаў.

Трэба сказаць, што ААЭ Баскаў наведаў не першы раз за кароткi час. У сярэдзiне лiстапада ён з хакейнай камандай Лукашэнкi (без самога дыктатара) удзельнiчаў у мясцовым турнiры ў Абу-Дабi. Але, рэдкi выпадак, каманда не выйграла спаборнiцтвы (не дапамаглi нават былыя гульцы НХЛ Андрэй Касцiцын i Мiхаiл Грабоўскi на пляцоўцы) – у фiнале прайграла мясцовай камандзе «Штормз». Хаця, мяркуючы па прозвiшчах на амунiцыi, яна па большай частцы складалася з беларускiх ды расiйскiх гульцоў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты