Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Беларуская пяціборка завяла youtube-канал пра спартыўную псіхалогіі і бярэ інтэрв'ю ў алімпійскіх прызёраў і трэнераў

Беларуская пяціборка завяла youtube-канал пра спартыўную псіхалогіі і бярэ інтэрв'ю ў алімпійскіх прызёраў і трэнераў

Ужо паразмаўляла з парай Смольскіх.

Аўтар — KentYara98
2 снежня, 17:58
Беларуская пяціборка завяла youtube-канал пра спартыўную псіхалогіі і бярэ інтэрв'ю ў алімпійскіх прызёраў і трэнераў

Беларускі сегмент youtube працягвае расці і часам у ім з'яўляюцца даволі нечаканыя каналы. Так, у канцы кастрычніка 2023 года зʼявіўся новы канал з некалькі прэтэнцыёзнай назвай «Біблія Чэмпіёна». Верагодна, стаўленне да яго мае 3-разовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў сучасным пяціборʼі Ірына Прасянцова. Прынамсі, спасылка менавіта на яе інстаграм-акаўнт размешчана ў шапцы youtube-канала.

Нягледзячы на медалі, 27-гадовая гамяльчанка Прасянцова не самая вядомая спартсменка. У сетцы можна знайсці ўрывачную інфармацыю аб дзяўчыне. Судзячы па ўсім яна са спартовай сямʼі. Бацька Ірыны ў свой час займаўся барацьбой і быў добра знаёмы з алімпійскім чэмпіёнам Ігарам Макаравым, таму дачка першапачаткова прыйшла менавіта ў гэты спорт. Брат спартсменкі Антон Іванкоўскі выступае за хакейны клуб «Ліда».

Прасянцова зацікавілася сучасным пяціборʼем у 8-м класе, калі ў школу прыйшоў трэнер Міхаіл Кузёмкін. З тых часоў дзяўчына паспела не толькі змяніць від спорту, але і заваяваць цэлы россып узнагарод. Яна тройчы заваёўвала золата чэмпіянатаў свету, і станавілася бронзавай прызёркай. На еўрапейскім узроўні яна таксама 3 разы была з золатам, а таксама па разе заваёўвала бронзу і срэбра. Ёсць у яе скарбонцы золата і бронза Кубка свету.

У верасні 2021-га года ў сваім інстаграм Прасянцова расказвала, што ўжо 2 гады працуе з прафесійным псіхолагам. Як адзначыла сама спартсменка, работы са спецыялістам дапамагла ёй навучыцца «прасцей пераносіць усе цяжкасці спорту (паражэнне, не ўдачы, траўмы, сваркі і непаразуменні з трэнерамі)», кантраляваць эмоцыі, ставіць мэты, планаваць, настройвацца на спаборніцтвы, пераадольваць свае страхі.

Магчыма, менавіта псіхолаг наштурхнуў пяціборку на думку аб youtube-канале, бо сярод інтэрвʼю ёсць размова і з гэтай спецыялісткай, якую клічуць Аляксандра Калеева. Дзяўчына скончыла гомельскі ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «псіхалогія», а таксама ўстанова пад назвай «Еўрапейская школа псіхалогіі». На сайце псіхолага заяўлены 15-гадовы вопыт прыватнай практыкі і 10-гадовы – міжнароднай

Кошт кансультацый дзяўчыны варʼіруюцца ад 30 да 150 рублёў, а кошт суправаджэння спартоўца агаворваецца асобна.

У сваім інтэрвʼю на youtube-канале «Біблія Чэмпіёна» Аляксандра Калеева канцэнтруецца на аповедзе аб ролі дыхання ў жыцці спартоўца.

Калеева – не адзіная «госця» канала. Сярод 5 загружаных відэа ёсць 2 інтэрвʼю з біятланістамі Дынарай і Антонам Смольскімі.

Смольская ў інтэрвʼю расказала, што ўпершыню папрацавала са спартыўным псіхолагам у часы Алімпіяды 2018, калі спецыяліста прыцягвалі для работы з топавымі спартсменкамі Домрачавай і Скардзіна. Тады Смольская хадзіла да псіхолага без запыту, бо лічыла, што гэта было неабходна, каб нейкая інфармацыя пасля перадавалася трэнерам.

А вось на апошняй Алімпіядзе ў біятланісткі ўжо зʼявіліся запыты асабістага характару наконт падзей, якія ёй перашкаджалі ў працэсе падрыхтоўкі і нават паранілі яе. Магчыма, дзяўчына мае на ўвазе гісторыю, калі партнёркі па нацкамандзе перасталі з ёй камунікаваць.

Акрамя таго, Смольская расказала, як у федэрацыі нікому не было справы да яе траўмы і толькі пасля золата Алімпіяды яна змагла папрасіць аб дапамозе з лячэннем і аднаўленнем.

Муж Смольскай дзяліўся сваімі гісторыямі, напрыклад аб тым, як перад сваёй «сярэбранай» алімпійскай гонкай яму важная рада дала менавіта Дынара, сказаўшы «зрабі ўсё так, каб потым не прыйшлося шкадаваць». А яшчэ распавёў пра тое, што веру ў сябе ў ім зарадзілі ягоныя трэнеры, якія заўсёды ў яго верылі, нават тады, калі сам Смольскі не думаў пра вялікія дасягненні.

Самым «топавым» па праглядах (453) стала відэа з трэнерам па пяціборʼі Іванова Агнія. Відэа са Смольскімі сумарна набрала 431 прагляд.

Іншыя пасты блога

Усе пасты