Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/«Дынама» Чычкана атмасферна скончыла сезон. Раздавалі падарункі і святкавалі разам з заўзятарамі

«Дынама» Чычкана атмасферна скончыла сезон. Раздавалі падарункі і святкавалі разам з заўзятарамі

Чэмпіёнскі вайб.

Аўтар — KentYara98
3 снежня, 10:50
«Дынама» Чычкана атмасферна скончыла сезон. Раздавалі падарункі і святкавалі разам з заўзятарамі

У заключным туры чэмпіяната Грузіі батумскаму «Дынама», за які выступае беларускі галкіпер Антон Чычкан, уручылі залатыя медалі і кубак пераможцы турніру. Каманда добра падрыхтавалася і выйшла на матч супраць «Тарпеда» ў чэмпіёнскіх футболках. Сапернік арганізаваў гаспадарам традыцыйны калідор.

Перад гульнёй чэмпіёны падарылі дзясяткі сувеніраў юным заўзятарам.

Клуб таксама адзначыў гульцоў з круглай колькасцю матчаў.

Сам матч скончыўся з лікам 2:2, што дазволіла камандзе з Кутаісі заваяваць бронзу турніру. Ну а дынамаўцаў чакаў момант уручэння медаляў.

А тут можна разгледзець і радасць беларуса.

І ўрачысты момант з галоўным трафеем.

Затым капітан Батумі Мамука Кабахідзэ адправіўся на фанацкую трыбуну, каб яшчэ раз адсвяткаваць разам з заўзятарамі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты