Tribuna/Біятлон/Блогі/Пинта-Шминта/Экс-Алімбекава зноў падставіла мужа. Выклала дзіўнае відэа, дзе ён мучыць птушку

Экс-Алімбекава зноў падставіла мужа. Выклала дзіўнае відэа, дзе ён мучыць птушку

🤦‍♂️🤦‍♂️🤦‍♂️

Аўтар — KentYara98
16 снежня, 16:48
Экс-Алімбекава зноў падставіла мужа. Выклала дзіўнае відэа, дзе ён мучыць птушку

Дзінара Смольская працягвае здзіўляць. Нядаўна мы расказвалі, як беларуская спартсменка спрабуе пераканаць усіх, што менавіта муж галоўны ў іх сям'і, у той час як яе дзеянні паказваюць адваротнае.

У дзень нараджэння біятланіска жонка Смольскага зноў вызначылася – апублікавала відэа, дзе ён хапае за шыю страуса, трасе яго і смяецца.

«5 секунд весялосці ад сённяшняга імянінніка», – падпісала ролік беларуская біятланістка.

Ці не зʼяўляюцца такія паводзіны стрэсам для птушкі – пытанне рытарычнае. На жаль, у краіне не засталося ніводнай незалежнай зоаабарончай арганізацыі, здольнай прыцягнуць увагу да сітуацыі.

Сам спартсмен, відаць, таксама не бачыць праблемы ў сваіх паводзінах – Смолькі зрабіў рэпост відэа ў свае сацсеткі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты