Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Пинта-Шминта/Беларускi футзал правёў «матч зорак» – расiяне i ўкраiнцы без пытанняў згулялi за адну каманду (i нават перамаглi)

Беларускi футзал правёў «матч зорак» – расiяне i ўкраiнцы без пытанняў згулялi за адну каманду (i нават перамаглi)

А трыбуны ўпрыгожылі па дзяржаўных канонах.

Аўтар — KentYara98
27 снежня, 10:00
Беларускi футзал правёў «матч зорак» – расiяне i ўкраiнцы без пытанняў згулялi за адну каманду (i нават перамаглi)

24 снежня ў беларускiм футзале прайшоў першы ў гiсторыi матч зорак. У iм арганiзатары звялi «зборную Беларусi» i «зборную легіянераў» – замежных футзалiстаў ЧБ. I, напрыклад, генменеджар чэмпiёнаў краiны са «Сталіцы» Андрэй Мядзведзеў (чамусьці на англійскай) палiчыў патрэбным асобна адзначыць, што ў каманду замежнiкаў сабралi людзей з Грузii, Арменii, а таксама Расii i Украiны. Для Мядзведзева гульцы «паказалi, што футзал яднае нас у гэты цяжкi час».

Цяпер шмат каму з украiнcкiх спартсменаў маральна невыносна сустракацца з расiйскiмi – яны ўсё ж прадстаўляюць Расiю, якая з 24 лютага 2022 года працягвае вайну ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi. Не так даўно, напрыклад, пра гэта нагадалi ўкраiнскiя лёгкаатлеты.

Але ж у футзалiстаў з ЧБ такой праблемы, вiдавочна, няма. За «зборную легiянераў» у адну чацвёрку да ўкраiнцаў Яўгена Клачко, Максіма Вароніна і Арцёма Рося дадалi расiянiна Яўгена Пераміціна з БЧ. У другiм кварцеце Алег Яромiн з Запарожжа (а Запарожскую вобласць Украiны Расiя абвясцiла сваёй тэрыторыяй) гуляў з башкiрам Ільнурам Ісламавым ды Алегам Яроміным з Бурацii, расiйскага рэгiёна з самым вялiкiм «каэфiцыентам смертнасцi» на вайне ва Украiне (зрэшты, тройца футзалiстаў i так гуляе за адзiн клуб – згаданую «Сталiцу»). Таксама браму каманды замежнiкаў абаранялi расiяне Ян Патракоў ды Дзмiтрый Палякоў, а ў поле выходзiлi Кiрыл Асіноўскі з Расii ды Уладзімір Разуванаў, якi гуляў супраць Расii за Украiну на ЧЕ-2022.

Гуляў за легiянраў i Дзяніс Гумянюк – у 2017-м годзе ён прыходзіў у «Лідсельмаш» як украінец, але ў 2020-х гуляў за «Спартак» з акупаванага Расiяй Данецку (якi «шыфраваўся» пад Растоўскую вобласць) ужо як грамадзянiн Расii.

Галоўным трэнерам каманды легiянераў выступiў украінец Андрэй Чарніенка.

«Зборная Беларусi» адзначылася тым, што ў яе складзе былi не толькi прадстаўнiкi ЧБ, але i Юрый Дубкоў, беларускi гулец французскага «Тулона», які трэніруе беларус Сяргей Падалінскі – яго выштурхалi з беларускага футзала за грамадзянскую пазiцыю.

Сам «матч зорак» прайшоў па ўсіх канонах дзяржмерапрыемстваў. Вялікі чырвона-зялёны сцяг рассцілаўся на ўсю трыбуну за варотамі – зручна, калі няма ажыятажу, хаця ў пратаколе і зафіксавалі 1700 гледачоў.

Шумеў фан-сектар «Сталіцы», а забаўляла гледачоў іх жа група падтрымкі.

Апроч самога матча былі і розныя конкурсы.

Дзіўна, але матч не скончыўся сяброўствам – легіянеры выйгралі сустрэчу з мінімальнай розніцай 2:1.

А матча гледачы скардзiлiся, што да выставачнага матча гульцы падышлi занадта сур“ёзна.

Абураных было няшмат, але тых, хто б напісаў захопленыя водгукі, увогуле не знайшлося.

Іншыя пасты блога

Усе пасты