Tribuna/Біятлон/Блогі/Пинта-Шминта/Беларускія біятланісты выйгралі гонку, 25 гадоў як прыбраную з ЧС – медалі iм абяцае Смольскi

Беларускія біятланісты выйгралі гонку, 25 гадоў як прыбраную з ЧС – медалі iм абяцае Смольскi

Расіяне з гэтым пракiнулi.

Аўтар — KentYara98
13 студзеня, 15:05
Беларускія біятланісты выйгралі гонку, 25 гадоў як прыбраную з ЧС – медалі iм абяцае Смольскi

12 студзеня на чэмпіянаце Расіi у Чайкоўскім беларускiя мужчынскія каманды паспяхова выступiлi ў гонцы. Але не эстафетнай, а каманднай – дысцыпліны, якую на міжнародных стартах даўным-даўно забылi. Для зборнай Беларусi камандная гонка ў свой час была ўдалай – на ЧС 1996 i 1997 гадоў Алег Рыжанкоў, Пётр Івашка, Аляксандр Папоў і Вадзім Сашурын бралі золата. Але ў 1998-м трапiць у медалi ўжо не атрымалася, а далей гонку проста выключылi з праграмы вялiкiх спаборнiцтваў – так, 25 гадоў таму.

Па правілах гонкі кожная каманда складаецца з чатырох біятланістаў, якія праходзяць дыстанцыю разам. Стартуюць розныя квартэты з інтэрвалам у хвіліну, жанчыны бягуць 7,5 км, а мужчыны – 10 км, з чатырма агнявымі рубяжамі, дзе чаргуюцца лёжка і стойка. Страляюць біятланісты адначасова – двое на лёжцы, двое на стойцы. Пакуль два біятланісты страляюць (i пры неабходнасцi потым бягуць штрафныя кругi), два іншыя чакаюць у спецыяльнай зоне. Разрыў паміж першым і апошнім спартсменам у камандзе на адсечках мусiць не перавышаць 15 секунд, інакш зборная атрымае хвілінны штраф. На фінішы час лічыцца па выніку апошняга біятланіста каманды.

На ЧР каманда «Беларусь-1» у складзе Максіма Вараб'я, Івана Тулаціна, Мікіты Лабастава і Дзмітрыя Лазоўскага з усяго адным промахам стала першай, а «Беларусь-2» са Сцяпанам Данілавым, Аляксандрам Кошынам, Іллём Аўсеенкам і Паўлам Бялько з двума промахамі – трэцяй, прайграўшы лідару 1 хвiлiну 44 секунды. Другой стала каманда з Цюмені.

Толькі вось медалі спаборніцтваў далi, акрамя цюменцаў, камандам з Ханты-Мансійска і Краснаярска. Проста ў Расіі прадстаўнікам іншай дзяржавы далi выступаць толькi па-за конкурсам – карацей, з узнагародамi пракiнулi. Але ж «купiць» медалi паабяцаў калегам прарэжымны біятланіст Антон Смольскі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты