Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Праўладныя спартоўцы зноў адзначыліся на прыёме Лукашэнкі. «Тусоўку» забаўлялі састарэлыя расійскія музыкі, а яшчэ ім прэзентавалі новую песню нявесткі дыктатара

Праўладныя спартоўцы зноў адзначыліся на прыёме Лукашэнкі. «Тусоўку» забаўлялі састарэлыя расійскія музыкі, а яшчэ ім прэзентавалі новую песню нявесткі дыктатара

Адзначылі «саўковае» свята.

Аўтар — KentYara98
15 студзеня, 23:44
Праўладныя спартоўцы зноў адзначыліся на прыёме Лукашэнкі. «Тусоўку» забаўлялі састарэлыя расійскія музыкі, а яшчэ ім прэзентавалі новую песню нявесткі дыктатара

У суботу, 12 студзеня, у Палацы незалежнасці адбыўся прыём імя беларускага дыктатара Лукашэнкі, прысвечаны старому новаму году – святу, якое засталося ў спадчыну ад Савецкага Саюза.

Сярод гасцей мерапрыемства акрамя праўладных журналістаў і рэжымных зорак можна было заўважыць і лаяльных да ўлады беларускіх спартсменаў. На прыёме з'явіліся скакун у вышыню Максім Недасекаў і паралімпіец Ігар Бокій.

Лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванава, якая для чагосці начапіла на галаву дыядэму.

І фармальная ініцыятарка стварэння ліста спартсменаў у падтрымку гвалту і дыктатуры Васіліса Марзалюк, якая зараз стала трэнерам.

Не абышлося і без Аляксея Талая, у дачыненні да якога ва Украіне месяц таму распачалі крымінальную справу па артыкуле пра парушэнне законаў і звычаяў вайны.

На мерапрыемстве прысутнічала прапагандыстка Ганна Эйсмант з калегамі. Ёй ёсць за што дзякаваць дыктатару - у канцы 2023-га Эйсмант атрымала прэмію «Беларускі спартыўны алімп», памер якой ён крыху раней значна павялічыў.

Сабраную кампанію забаўлялі сталыя расійскія зоркі Юрый Антонаў і Аляксандр Малінін, але ледзь не галоўным момантам вечара пасля выступу дыктатара стала прэмʼера песні «Зроблена ў Беларусi», напісаную нявесткай Лукашэнкі пад псеўданімам Ганна Селук. Той самай аўтаркі «Бульбадэнсу». ў кліпе да якого здымаліся гульцы БАТЭ. Новую кампазіцыю выканала Аляксандра Мелех.

Іншыя пасты блога

Усе пасты