Tribuna/Лыжныя вiды/Блогі/Пинта-Шминта/Беларускія лыжнікі ўдзельнічаюць у спартакіядзе паміж суб'ектамі РФ, але не расказваюць пра свае поспехі

Беларускія лыжнікі ўдзельнічаюць у спартакіядзе паміж суб'ектамі РФ, але не расказваюць пра свае поспехі

На сайце федэрацыі лыжных гонак поўная цішыня.

Аўтар — Pam-pam
10 лютага, 15:20
Беларускія лыжнікі ўдзельнічаюць у спартакіядзе паміж суб'ектамі РФ, але не расказваюць пра свае поспехі

Беларускія спартсмены, якія знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі з-за ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне, працягваюць ездзіць па расійскі турнірах. Вось і беларускія лыжнікі адправіліся ў Цюмень спаборнічаць з суб'ектамі РФ на ўсерасійскай спартакіядзе.

Праўда, на афіцыйным сайце беларускай федэрацыі гэтым вы не знойдзеце якой-небудзь інфармацыі пра гэта – апошняя навіна там датуецца 2 лютага.

Урыўкавая інфармацыя зʼяўляецца ў тэлеграм-канале федэрацыі, але і там падрабязнасцямі не песцяць.

Здавалася б, што можна зазірнуць у пратаколы спаборніцтваў – праўда, і там усё дрэнна. Калі ў сетцы чвэрцьфіналаў імёны беларусак яшчэ можна знайсці, то ўжо ў выніковым пратаколе іх вынікі адсутнічаюць.

Для таго, каб усё ж такі даведацца, якімі сталі спартсменкі з нашай краіны, трэба самастойна знайсці іх выніковы час у кваліфікацыі (гэтай інфармацыяй беларуская федэрацыя ўсё ж падзялілася) і суаднесці яго з часам у пратаколе, з улікам месца дзяўчат у чвэрцьфінале. Так мы даведаемся, што вынік Ганны Мачахінай пацягнуў на 13-е месца, а Ганны Каралёвай – 21-е.

У мужчын сітуацыя яшчэ горшая – там увогуле не вядома, ці выходзілі яны на гонку і калі так, то які вынік паказалі.

Раней мы ўжо расказвалі, як беларускія біятланісты бралі ўдзел у турніры ў расійскім Чайкоўскім. У адрозненне ад лыжных гонак, там была інфармацыя аб выніках усіх спартсменаў, але медалёў беларусам усё роўна не выдалі – узнагароды былі толькі для мясцовых.

Іншыя пасты блога

Усе пасты