Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/У аўстрыйскай Бундэслізе здарыўся гол на пятай секундзе матча!

У аўстрыйскай Бундэслізе здарыўся гол на пятай секундзе матча!

Неверагодны кур'ёз.

Аўтар — Pam-pam
17 лютага, 22:07
У аўстрыйскай Бундэслізе здарыўся гол на пятай секундзе матча!

У рамках 19-га тура чэмпіянату Аўстрыі «Зальцбург» гуляў у гасцях супраць клуба «РБ Лінц». З цэнтра поля разводзілі гаспадары. Мяч пакацілі назад на абаронцу, які пакінуў яго свайму брамніку для далёкага вынасу. Але ў гэты момант перад галкіперам «вырас» серб Петар Раткоў. Ад яго мяч і заляцеў у пустую браму. Усё адбылося настолькі хутка, што многія гульцы не зразумелі, у чым справа. І каментатар таксама.

Гэты гол стаў самым хуткім у гісторыі аўстрыйскай Бундэслігі. Але перамогу «Зальцбургу» ён не прынёс. «РБ Лінц» зраўняў лік праз 11 хвілін пасля канфузу. У выніку 1:1.

Іншыя пасты блога

Усе пасты