Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Інстаграм экс-гульца «Дняпра» і «Нафтана» ірвануў па колькасці падпісчыкаў – за месяц яна вырасла у 28 разоў

Інстаграм экс-гульца «Дняпра» і «Нафтана» ірвануў па колькасці падпісчыкаў – за месяц яна вырасла у 28 разоў

Гэта ў разы болей, чым у любога беларускага футбаліста.

Аўтар — Pam-pam
19 лютага, 17:04
Інстаграм экс-гульца «Дняпра» і «Нафтана» ірвануў па колькасці падпісчыкаў – за месяц яна вырасла у 28 разоў

У літоўскага футбаліста Фёдара Чарных насычаная футбольная кар'ера – за апошнія 15 гадоў ён пагуляў у чэмпіянатах Літвы, Польшчы, Расіі, Беларусі і Кіпра.

У нашай краіне паўабаронца правёў адрэзак з 2009-га па 2014-ы, выступаючы за «Дняпро» і «Нафтан», а пасля на правах свабоднага агента перабраўся ў польскі «Гурнік».

Зараз жа Чарных гуляе ў чэмпіянаце Індыі за мясцовы «Керала Бластэрс», куды перайшоў з кіпрскага АЕЛа ў студзені гэтага года. У індыйскай Суперлізе гулец правёў ужо тры матчы – супраць «Адзішы» выйшаў на замену за 7 хвілін да канца, а супраць «Пенджаба» замянілі ўжо самога літоўца на 61-й хвіліне. У адзінай гульні супраць «Чэннай», дзе ён правёў усе 90 хвілін на полі, Чарных адзначыўся толькі жоўтай карткай. Усе тры сустрэчы яго каманда прайграла.

Пераезд у Індыю можа і не надаў новы імпульс карʼеры Чарных, затое сапраўды дапамог прапампаваць сацыяльныя сеткі гульца. Як заўважыў беларускі журналіст Мікалай Іваноў, да пераезду ў гэтую экзатычную краіну на інстаграм-акаўнт гульца было падпісана ўсяго ў 7 тысяч карыстальнікаў, праз месяц – ужо 196 тысяч фалвераў сталі сачыць за жыццём гульца.

Пры гэтым сам футбаліст актыўным постынгам не займаецца – за час пераезду на яго старонцы зʼявілася толькі 4 пасты, 3 з якіх апублікаваныя сумесна з клубным акаўнтам.

196 тысяч падпісчыкаў ва інстаграм – прыстойная лічба. Для параўнання ў самага папулярнага ў гэтай сацсетцы беларускага футбаліста Арцёма Быкава крыху больш за 28 тысяч, а ў Уладзіслава Марозава, які нядаўна перайшоў у партугальскую «Ароку», увогуле менш за тысячу.

Такі ўсплёск цікавасці да персоны Чарных можна растлумачыць папулярнасцю яго новага клуба – на інстаграм-акаўнт «Керала Бластэрс» падпісана 3,9 мільёна чалавек.

Іншыя пасты блога

Усе пасты