Tribuna/Бокс/Блогі/Пинта-Шминта/Беларускі бізнесовец дабраўся да ЗША, дзе патрэніраваўся з былым чэмпіёнам свету па боксу з Салігорску

Беларускі бізнесовец дабраўся да ЗША, дзе патрэніраваўся з былым чэмпіёнам свету па боксу з Салігорску

Сустрэча дня.

Аўтар — Pam-pam
27 лютага, 22:55
Беларускі бізнесовец дабраўся да ЗША, дзе патрэніраваўся з былым чэмпіёнам свету па боксу з Салігорску

Іван Шыла – беларускі бізнесовец, адзін з заснавальнікаў клінінгавай кампаніі «Чысты кіт», а ў мінулым даволі вядомы беларускі актывіст, які, як і многія беларусы, пакінуў сваю краіну пасля пратэстаў 2020-га года.

Сёння Іван разам з братам Іллём развівае свой бізнес адразу ў некалькіх краінах Еўропы, а для месца жыхарства ў цяперашні час абраў ЗША.

Дзіўна, але менавіта за акіянам малады беларускі бізнесовец здолеў патрэніравацца з былым чэмпіёнам свету па боксе па версіі IBF Іванам Баранчыкам, які хоць і нарадзіўся ў Расіі, але выступаў пад сцягам Беларусі. Фота з баскерам Іван апублікаваў на сваёй старонцы Facebook.

Дарэчы, Шыла і Баранчык яшчэ і з аднаго горада – у абодвух частка жыцця прайшла ў Салігорску.

Баранчык з тых спартоўцаў, хто ў 2020-м падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі, а пасля пачатку вайны, распачатай пуцінскім рэжымам у лютым 2022-га, спартовец выходзіў на мітынгі ў падтрымку Украіны.

Праўда сёння пра грамадзянскую актыўнась спартсмена мала што нагадвае. У сваім інстаграме Баранчык аддае перавагу таму, каб дзяліцца фота і відэа сваіх трэніровак.

Іншыя пасты блога

Усе пасты