Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Расія даганяе па абсурднасці Беларусь – у Сочы арыштавалі чэмпіёна краіны па лыжах за дэманстрацыю «экстрэмісцкай сімволікі»

Расія даганяе па абсурднасці Беларусь – у Сочы арыштавалі чэмпіёна краіны па лыжах за дэманстрацыю «экстрэмісцкай сімволікі»

Няўдала сфатаграфаваўся.

Аўтар — Pam-pam
1 сакавіка, 16:38
Расія даганяе па абсурднасці Беларусь – у Сочы арыштавалі чэмпіёна краіны па лыжах за дэманстрацыю «экстрэмісцкай сімволікі»

Пуцінскі рэжым сямімільнымі крокамі даганяе свайго беларускага суседа па абсурднасці затрыманняў і прысудаў. Так, 17 лютага супрацоўнікі паліцыі затрымалі двухразовага чэмпіёна Расіі па лыжных гонках на звышмарафонскіх дыстанцыях і былога трэнера зборнай Мікалая Зімірава, калі мужчына прынёс кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій у памяць аб Аляксеі Навальным.

У пастанове так званага суда пазначана, што Зіміраў у адной з сацыяльных сетак «ажыццявіў публічную дэманстрацыю» бела-сіне-белага сцяга. Такі перайначаны сцяг Расіі, на якім чырвоная паласа заменена белай, з'яўляецца адным з сімвалаў праціўнікаў расійскай ваеннай аперацыі.

Па дадзеных «ОВД-Инфо», фатаграфіяй, якая прыцягнула ўвагу пуцінскіх сілавікоў, стаў здымак з мітынгу каля будынка секцыі інтарэсаў РФ пры амбасадзе Швейцарыі ў Тбілісі, якую супрацоўнікі паліцыі знайшлі на старонцы Зімірова ва «УКантакце». Пры гэтым бела-сіне-белы сцяг трымае не сам былы спартсмен, а нехта з удзельнікаў акцыі на заднім фоне.

У рашэнні пуцінскага суда пазначана, што такі сцяг «зʼяўляецца ўстаноўленай атрыбутыкай ваеннага падраздзялення, якое на падставе рашэння Вярхоўнага суда прызнана экстрэмісцкім». Назва падраздзялення з дакумента, які выкладзены на сайце, выдалена, але такія колеры ёсць на сцягу ўкраінскага ваенізаванага абʼяднання «Легіён «Свабода Расіі».

Пуцінскі суд прызнаў Зімірова вінаватым і прыгаварыў да 15 сутак арышт. Сам былы спартовец сваёй віны не прызнаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты