Tribuna/Футбол/Блогі/У беларускім футболе няма ні жорсткіх дэрбі, ні месца для крыўд. Дастаткова глянуць на гэта фота

У беларускім футболе няма ні жорсткіх дэрбі, ні месца для крыўд. Дастаткова глянуць на гэта фота

Гармонія.

11 снежня, 17:13
3
У беларускім футболе няма ні жорсткіх дэрбі, ні месца для крыўд. Дастаткова глянуць на гэта фота

У беларускім футболе, здаецца, зарадзілася новая традыцыя. Некаторыя былыя і дзейныя футбалісты, а таксама некаторыя трэнеры збіраюцца ў нефармальнай абстаноўцы ў закладзе Станіслава Драгуна Vinie Jones Pub на «закрыццё сезона». Экс-паўабаронца БАТЭ назваў гэтае мерапрыемства «Легендарны мяч». Вось фота тых, хто прыйшоў на вечарынку летась:

Пасля заканчэння сезона-2023 гісторыя паўтарылася. Вось каго ўдалося сабраць Драгуну сёлета:

Тут звяртае на сябе ўвагу пара акалічнасцяў. Былыя і дзейныя гульцы клубаў-антаганістаў, якія, здавалася б, непрымірыма змагаюцца за медалі, спакойна сустракаюцца на публіку, і гэта мала каго хвалюе. Калі няма запыту з боку грамадства, то і на полі вогненных дэрбі не будзе. БАТЭ, мінскае «Дынама», «Шахцёр» – некаторыя паспелі пагуляць за ўсе тры клубы. Якая тут прынцыповасць? Не тое, каб гэта дрэнна, такая сямейнасць, але відавочна і тое, што праз яе чэмпіянат Беларусі страчвае пэўную вастрыню.

Здаецца, што няма ў гульцоў з фота ўзаемных пытанняў і ў тым, што не тычыцца футбола. Дзмітрый Бага, Антон Чычкан, Ігар Стасевіч, Мікалай Сігневіч, Павел Няхайчык, Аляксандр Гутар і сам зборшчык сяброў Драгун патрапілі ў чорныя спісы лукашыстаў. Хтосьці праз гэта не змог адшукаць працу ўдома, хтосьці вымушана завяршыў карʼеру. Побач з імі на здымку – мінскі дынамавец Антон Пуціла. У 2021 годзе ён добраахвотна і першым у складзе каманды падпісаў ліст у падтрымку рэпрэсій (і за гэта атрымаў бонус у выглядзе заробку звыш ліміта). А пазней Пуціла быў абраны псеўдаміністрам спорта Сяргеем Кавальчуком на ролю памочніка для вырашэння лёсу тых футбалістаў, хто патрапіў у чорны спіс (так, тых самых, хто прысутнічае на фота).

Гулец пагадзіўся на ролю «дарадцы», але камісія так і не запрацавала, бо зʼявілася больш высокая, так бы мовіць, інстытуцыя.

Таму нагодаў крыўдаваць адзін на аднаго няма.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты