Tribuna/Футбол/Блогі/Юрген Клоп незадаволены атмасферай на Энфілде — але не толькі ён. Заўзятары Ліверпуля здзівілі нават легенду «МЮ»

Юрген Клоп незадаволены атмасферай на Энфілде — але не толькі ён. Заўзятары Ліверпуля здзівілі нават легенду «МЮ»

«Аддайце вашыя квіткі».

21 снежня, 11:16
Юрген Клоп незадаволены атмасферай на Энфілде — але не толькі ён. Заўзятары Ліверпуля здзівілі нават легенду «МЮ»

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пасля пераможнага матчу супраць «Вест Хэма» (5:1) раскрытыкаваў атмасферу на Энфілдзе.

«У першай палове, калі каманда гуляла выдатна, я не быў задаволены атмасферай навокал мяне. Мы дамінавалі над «Вест Хэмам» і толькі і рабілі, што стваралі небяспеку каля варожай брамы. Калі б я быў на трыбунах, я б усю гульню быў на нагах, 1000 %» — сказаў коуч.

Клоп таксама ўзгадаў гульню супраць прамога канкурэнта, лонданскага «Арсенала», якая адбудзецца ў суботу:

«Арсенал» не гуляў на гэтым тыдні. Кожны, хто ведае гэта, павінен разумець, што ў іх было шмат часу на падрыхтоўку, таму варта, каб «Энфілд» быў на нагах з першай секунды матчу. Калі для вас зашмат футболу ў снежні, калі вы не ў добрай форме, аддайце вашыя квіткі камусьці іншаму».

Дагэтуль заўзятарам мэрсісайдцаў таксама дасталася ад Гары Нэвіла, які выказваўся наконт цішыні на хатнім стадыёне «Ліверпуля» падчас матчу з «Манчэстэр Юнайтэд» (0:0):

«Атмасфера на «Энфілдзе» была найгоршай, якую я бачыў. Я заўсёды добра ставіўся да фанатаў «Ліверпуля». Гэта быў найвялікшы натоўп, які яны сабралі за апошнія 60-70 гадоў, але і найцішэйшы».

На дадзены момант «Ліверпуль» з 38 ачкамі займае другі радок у АПЛ, на адзін бал адстаючы ад ідучага першым «Арсенала». У суботу каманды сустрэнуцца на «Энфілдзе» ў вочным паядынку. Матч пачнецца а 20:30 па беларускім часе.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты