Tribuna/Футбол/Блогі/Тры беларусы атрымалі адлуп на зборах з расійскімі клубамі: Кавалёў і Юзэпчук ад трэнераў, Кудравец паддаў сам сабе

Тры беларусы атрымалі адлуп на зборах з расійскімі клубамі: Кавалёў і Юзэпчук ад трэнераў, Кудравец паддаў сам сабе

У аднаго з іх усё яшчэ няма кантракту.

6 лютага, 09:50
Тры беларусы атрымалі адлуп на зборах з расійскімі клубамі: Кавалёў і Юзэпчук ад трэнераў, Кудравец паддаў сам сабе

Чэмпіянат Расіі стаіць на зімовай паўзе. Многія каманды з навічкамі-беларусамі ў складзе праводзяць вучэбна-трэніровачныя зборы. Не ва ўсіх атрымліваецца адразу годна паказаць сябе.

Юрый Кавалёў

31-гадовы вінгер зімой пакінуў «Арэнбург», дзе за два з паловай года правёў 71 матч і вызначыўся шасцю галамі і дзевяццю асістамі. Цяпер Кавалёў знаходзіцца на праглядзе ў «Балтыцы», куды зімой пераехаў на правах арэнды яго суайчыннік Віталь Лісаковіча і можа перайсці з таго ж «Арэнбургу» за круглую суму Кірыл Капленка. За калінінградцаў Кавалёў згуляў у двух спарынгах – з таксама расійскімі «Факелам» (2:1) і «Акронам» (5:3). Галоўны трэнер «Балтыкі» Сяргей Ігнашэвіч застаўся незадаволеным падрыхтаванасцю беларуса:

– Я ўжо казаў пра тое, што Кавалёў не ў найлепшым функцыянальным стане прыехаў, таму не магу яго ацаніць сёння аб'ектыўна. Кавалёў павінен падцягнуцца да ўзроўню каманды. Згуляў з «Факелам» 45 хвілін і ледзь трымаўся на нагах у канцоўцы, я гэта бачыў. Учора ён згуляў 65, і такая ж у яго была цяжкая канцоўка. На сённяшні дзень цяжка ацаніць яго магчымасці, але, думаю, ён футбаліст высокага ўзроўню, які таксама нас узмоцніць, ён пакідае прыемнае ўражанне, – сказаў Ігнашэвіч.

Раман Юзэпчук

Папярэднім клубам 26-гадовага абаронцы было маскоўскае «Тарпеда», куды ён перабраўся год таму і не здолеў дапамагчы ў захаванні прапіскі ў РПЛ (згуляў 12 матчаў і аддаў адзін асіст). Бягучы сезон Юзэпчук пачаў таксама з «Тарпеда», але ўжо ў ФНЛ (17 матчаў, 2 мячы). Па сканчэнні кантракта гулец пакінуў клуб і перайшоў у падмаскоўныя «Хімкі» Захара Волкава, якія апярэджваюць «Тарпеда» ў табліцы расійскага Д2 на дзевяць балаў, а ад першага радка адстаюць на адзін пункт.

Юзэпчук паспеў згуляць за новы клуб у спарынгах з другой камандай «Краснадара» (2:1) і ўзбекістнскім «Алімпікам» (1:2), аднак яго формай застаўся незадаволены галоўны трэнер Андрэй Талалаеў.

– Юзэпчука ведаю па «Тарпеда», я запрашаў яго яшчэ ў «Ахмат». Лічу, што нам пашчасціла за сярэднія грошы запрасіць гэтага футбаліста. Абодва футбалісты (гаворка вялася пра яшчэ аднаго легіянера - Tribuna.com), безумоўна, дададуць нам у якасці. Але ні той, ні іншы не ў аптымальнай форме. Не хачу крытыкаваць трэнавальны працэс, у якім былі, але я ўпэўнены, яны пакуль не паказваюць і 75 працэнтаў свайго майстэрства, – зазначыў Талалаеў.

Андрэй Кудравец

Беларускі брамнік падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама» яшчэ ў жніўні 2023-га, але дагуляў год за БАТЭ. 28 снежня ён развітаўся з барысаўцамі і паляцеў у Маскву.

Гэтымі днямі расійскае «Дынама» знаходзіцца на зборках у Турцыі. А 4 лютага ў спарынгу з карэйскім «Канвонам» Кудравец упершыню згуляў за каманду. Атрымалася не вельмі ўдала. Да 8-й хвіліны лік ужо быў 0:2 на карысць карэйцаў. І калі ў эпізодзе з першым мячом пытанняў больш да абаронцаў (адзнака 1:50):

То пры другім голе Кудравец мог згуляць куды больш удала (адзнака 2:22):

Далей падпісант за дыктатуру зрабіў некалькі сэйваў і больш не прапусціў, але ўпэўненай яго гульню складана назваць. Вось як Кудравец ледзьве не наварыў у адным з эпізодаў.

Пасля гульні брамнік сам прызнаўся, што мог бы згуляць лепш:

– Хацелася б лепш выступіць. Два прапушчаныя галы, былі добрыя моманты, недахопы і памылкі. У цэлым для першай гульні нядрэнна. Будзем выпраўляць недахопы і рухацца наперад, – сказаў легіянер.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты