Tribuna/Футбол/Блогі/«Сокал» магутна пачаў пад кіраўніцтвам Багі: пад акампанемент акардэона грымнулі лідара, пераможным асістам адзначыўся беларус

«Сокал» магутна пачаў пад кіраўніцтвам Багі: пад акампанемент акардэона грымнулі лідара, пераможным асістам адзначыўся беларус

Заўзятары «Іслачы» ацэняць🪗

2 сакавіка, 16:49
«Сокал» магутна пачаў пад кіраўніцтвам Багі: пад акампанемент акардэона грымнулі лідара, пераможным асістам адзначыўся беларус

«Сокал» правёў першы афіцыйны матч пад кіраўніцтвам Аляксея Багі. Перад пачаткам сустрэчы сектар саратаўцаў, як напісала прэс-служба клуба, прывітаў беларускага галоўнага трэнера песняй выкананай пад барабан і, увага, акардэон. Заўзятары «Іслачы» павінны ацаніць:

У 21-м туры расійскага Д2 саратаўцы прымалі лідара турніру махачкалінскае «Дынама» Кірыла Зіновіча. Гаспадары дабіліся мінімальнай перамогі дзякуючы голу нападаючага Арцёма Максіменка, якому на пустыя вароты выразаў перадачу беларускі абаронца Павел Забелін, дэбютаваўшы ў гэтым матчы за «Сокал»:

У складзе «Дынама» таксама першую гульню згуляў паўабаронца Кірыл Зіновіч. Абодва беларусы правялі поўны матч.

У Д2 Расіі «Сокал» правёў 21 гульню і набраў 23 ачкі. Ад зоны вылету каманду аддзяляе тры пункты.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты