Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Прабіў «дупу» Шчарбіцкаму, скокнуў у басейн за мячом, запрасіў шмат каго з БАТЭ. Як жаніўся Чычкан
Відэа

Прабіў «дупу» Шчарбіцкаму, скокнуў у басейн за мячом, запрасіў шмат каго з БАТЭ. Як жаніўся Чычкан

Важкая прычына, каб не ехаць са зборнай у Венгрыю

Аўтар — Бэзавы Кіт
13 чэрвеня, 14:36
1
Прабіў «дупу» Шчарбіцкаму, скокнуў у басейн за мячом, запрасіў шмат каго з БАТЭ. Як жаніўся Чычкан

Галкіпер батумскага «Дынама» Антон Чычкан у панядзелак 12 чэрвеня ажаніўся. У чэмпіянаце Грузіі, дзе клуб беларуса лідаруе пасля 19 тураў, пачалася летняя паўза. Наступны матч лігі - толькі ў пачатку жніўня, аднак 30 чэрвеня трэба будзе правесці як мінімум адну гульню ў Суперкубку - у Грузіі ён складаецца з двух паўфіналаў і фінала. Сярод прэтэндэнтаў - два «Дынама», «Тарпеда» Кутаісі і «Дзіла».

Пакуль жа можна вырашаць важныя асабістыя справы. Нават калі ты патрапіў ў пашыраны спіс зборнай на матчы з Ізраілем і Косава ў Венгрыі. Чычкан туды не паездзе. І вось чаму.

Антон вырашыў ажаніцца на Аліне Будкевіч, з якой сустракаецца больш за пяць гадоў - пра гэта сведчыць першая сумесная фатаграфія ў Інстаграме галкіпера:

Урачыстая цырымонія адбылася ў парк-гатэлі «Версаль», які знаходзіцца прыкладна ў 50 кіламетрах ад Мінска. Тут ужо не аднойчы ладзілі свае святы беларускія спартоўцы.

На вяселлі прысутнічаў шмат хто з барысаўскіх футбалістаў, дзейных і былых: Віталь Радзівонаў, Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас, Яўген Бярозкін, Дзяніс Шчарбіцкі, Станіслаў Драгун, трэнер галкіпераў Андрэй Дрозд (сёння працуе ўжо не ў БАТЭ, а ў мінскім «Дынама»), расіянін Павел Карасёў.

Таксама на здымку мы на самым ускрайку злева бачым адваката Канстанціна Стука, сын намесніка так званага генеральнага пракурора Андрэя Шведа Аляксея Стука.

Другі зправа - Віктар Ступень, які ў свой час быў намеснікам кіраўніка асацыяцыі міні-футбола.

Быў і Аляксандр Ануфрыеў (на сёння гулец «Гомеля», але ў свой час прайшоў праз моладзевую каманду БАТЭ) разам з спадарожніцай Валерыяй:

Анастасія - жонка абаронцы Захара Волкава, падпісанта за Лукашэнку.

Так збіраліся на вяселле Аляксандра і Ігар Стасевічы:

Раніца маладзёнаў была абсалютна рознай. Калі Аліна забаўлялася ў кампаніі сябровак… ВІДЭА

...то Антон адрываўся ў футбол…

... і нават эфектна рабіў скачок дзеля сэйва ў басейн: ВІДЭА

Але потым пара ўз“ядналася, каб зрабіць пяшчотны фотасэт у піжамах:

Потым пачалі пад'язджаць госці, і свята пачалося.

І вось як сустракалі маладога - пад бурныя авацыі і воплескі ўсіх прысутных. ВІДЭА

А вось так міла выходзіла нявеста: ВІДЭА

Першы пацалунак у новым статусе.

Надалей было застолле з танцамі і жывой музыкай...

І вясёлым конкурсам, падчас якога Антон прабіў «дупу» былому калегу Шчарбіцкаму. ВІДЭА

А завяршылі вечарыну фейерферк і торт: ВІДЭА

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты