Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Мяч, якім быў забіты адзін з самых знакамітых футбольных галоў (які пазней адзначылі «рука Бога») у гісторыі, прададзены на аўкцыёне за 2,4 мільёна долараў

Мяч, якім быў забіты адзін з самых знакамітых футбольных галоў (які пазней адзначылі «рука Бога») у гісторыі, прададзены на аўкцыёне за 2,4 мільёна долараў

Футболку прадалі яшчэ даражэй.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — bytribuna com
19 лістапада 2022, 21:11
Мяч, якім быў забіты адзін з самых знакамітых футбольных галоў (які пазней адзначылі «рука Бога») у гісторыі, прададзены на аўкцыёне за 2,4 мільёна долараў

Футбольныя рэліквіі часам каштуюць вельмі шмат грошай. Вось новы прыклад - мяч, якім памерлая легенда аргенцінскага футбола і ганаровы прэзідэнт «Дынама-Брэст» Дыега Марадона зраўняў лік у матчы супраць Англіі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету 1986 года, быў прададзены на аўкцыёне амаль за 2,4 мільёна долараў (2,31 мільёна еўра).

36-гадовы мяч Adidas належаў суддзі той самай гульні - тунісцу Алі Бін Насеру. Напярэдадні аўкцыёну ён сказаў, што, на яго думку, настаў час падзяліцца ім з публікай. Бін Насер нават выказаў надзею, што пакупнік выставіць футбольны рарытэт на ўсеагульны агляд.

Асоба новага ўладальніка мяча пакуль не раскрытая. Футболка, у якой Марадона гуляў у тым жа матчы, была прададзена ў маі гэтага года за 9,3 мільёна долараў (9,5 мільёна еўра), што на момант продажу было самым высокім коштам, заплачаным на аўкцыёне за спартовую памятную рэч.

Цікава, за колькі мільёнаў прададуць цішотку «Дынама», якую насіў Марадона ў Брэсце?

Іншыя пасты блога

Усе пасты