Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Cамы ўзроставы футбаліст Беларусі – той самы сцюард, які год таму ледзь не сапсаваў прапанову рукі і сэрца ў Д2
Відэа

Cамы ўзроставы футбаліст Беларусі – той самы сцюард, які год таму ледзь не сапсаваў прапанову рукі і сэрца ў Д2

І рэкорд устанавіў, і мільёны праглядаў сабраў.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
20 верасня, 18:31
Cамы ўзроставы футбаліст Беларусі – той самы сцюард, які год таму ледзь не сапсаваў прапанову рукі і сэрца ў Д2

Крыху больш чым за тыдзень таму мы пісалі пра самага ўзроставага футбаліста ў гісторыі белфутбола. Ім стаў гулец «Смаргоні-2» Сяргей Новік, які выйшаў на поле ў апошнія дзесяць хвілін матчу Д3 супраць «Мастоў» (0:1). На той момант яму споўнілася 68 гадоў два месяцы і 11 дзён.

Зараз гісторыя Новіка атрымала нечаканы паварот. Памятаеце, як у лістападзе мінулага года сацсеткі абляцеў момант з матчу першай лігі «Смаргонь» – «Хваля», дзе сцюард, жорстка штурхануўшы дзяўчыну, ледзве не сапсаваў прапанову рукі і сэрца Уладзіслава Шубовіча пасля голу? Відэа публікавалі ў буйных замежных пабліках, нават у Daily Mail.

Дык вось, тым самым сцюардам апыныўуся ніхто іншы, як Новік. Ён прыгадаў тыя падзеі ў інтэрв“ю для BetNews:

– Абавязкі сцюарда – гарантаваць бяспеку на стадыёне, не пускаць гледачоў на поле, выключыць іх кантакты з гульцамі і суддзямі. Не хачу нікога абвінавачваць, але, лічу, арганізатары мерапрыемства недапрацавалі. Рабі што хочаш – хоць выводзь дзяўчыну ў цэнтр поля. Але не падчас матча ж!

І вось «Смаргонь» забівае гол. Прычым адзначыўся Уладзіслаў Шубовіч, які і вырашыў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Бачу, што да поля бяжыць высокі хлопец. Я яго прыбіраю, але тут жа з-за яго спіны выскоквае гэтая дзяўчына. А ўся каманда пасля забітага гола ўжо побач з намі. Ну я яе і адштурхнуў... Можа, жорсткавата атрымалася. Натуральна, будучы муж заступіўся за нявесту і адштурхнуў мяне. І тут другі трэнер «Смаргоні» Уладзіслаў Мар'янавіч Дукса кажа мне, што прапанову рукі і сэрцы вырашылі зрабіць прама цяпер.

Нас папярэджвалі. Але нібыта казалі, што гэта адбудзецца ў перапынку. Атрымліваецца, усё сапсаваў гол. Вы ж цудоўна ведаеце правілы правядзення спаборніцтваў. Можа, і суддзя павёў сябе няправільна. Нельга спыняць матч і запрашаць цалавацца ў цэнтр поля. Дзе жоўтая картка за зацяжку часу гульні? Але я не апраўдваю сябе. Разумею: яны людзі маладыя і хацелі ўсё зрабіць прыгожа, – расказаў Новік.

Таксама выявілася, што рэкардсмен пазней паўдзельнічаў у яшчэ адной прапанове – Крысціяна Інтсаена на цырымоніі закрыцця сезона:

– Я апрануў прыгожы касцюм, гальштук. Наш цемнаскуры легіянер Крысціян Інтсаен вырашыў зрабіць прапанову смаргонскай дзяўчынцы. Я нацягваю майку сцюарда на свой касцюм, падыходжу да дзяўчыны, бяру яе пад руку і выводжу на сцэну. Крысціян становіцца на калена, дорыць пярсцёнак, кветкі, і тая адказвае згодай. А я ціхенька адыходжу ў бок. Вельмі мілая сцэна. Усе запляскалі. Такі жыццёвы момант, – распавёў Новік.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты