Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/📸 У былым клубе Крыўца арыгінальна далучыліся да тыдня дзеянняў супраць расізму і антысемітызму

📸 У былым клубе Крыўца арыгінальна далучыліся да тыдня дзеянняў супраць расізму і антысемітызму

Прыцягнулі нават мастака.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
6 красавіка, 11:30
📸 У былым клубе Крыўца арыгінальна далучыліся да тыдня дзеянняў супраць расізму і антысемітызму

ФК «Мец» арыгінальна далучыўся да тыдня дзеянняў супраць расізму і антысемітызму. Перад матчам 27-га тура Лігі 1 супраць «Манака» (2:5) гульцы «Меца» выйшлі на размінку ў спецыяльных футболках, на якіх былі намаляваныя гісторыі міграцый сем'яў футбалістаў са сваёй гістарычнай радзімы ў Францыю.

Мэта такой акцыі - прыцягненне ўвагі да цяжкага шляху мігрантаў, з якім яны сутыкаюцца, ратуючыся ад цяжкасцяў на сваёй роднай зямлі, а таксама да вострай праблемы расізму.

Для рэалізацыі ідэі з футболкамі французскі клуб прыцягнуў мастака Паола Дэль Век’ё.

З 2014-га па 2016-ы за французскі «Мец» выступаў беларускі паўабаронца Сяргей Крывец.

Іншыя пасты блога

Усе пасты