Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Футбол герояў: як ва Украіне ладзяць трэніроўкі для вайскоўцаў, што страцілі канечнасцi ў баях з акупантамі

Футбол герояў: як ва Украіне ладзяць трэніроўкі для вайскоўцаў, што страцілі канечнасцi ў баях з акупантамі

Бясплатна і з магчымасцю трапіць у зборную.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
2 кастрычніка, 20:00
Футбол герояў: як ва Украіне ладзяць трэніроўкі для вайскоўцаў, што страцілі канечнасцi ў баях з акупантамі

Вялікая колькасць фізічна і маральна пакалечаных людзей – гэта толькі адно з шматлікіх наступстваў вайны, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi. На тых, хто аддаў сваё здароўе дзеля Радзiмы, не забываюцца.

У Кіеве праходзяць бясплатныя трэніроўкi для былых вайскоўцаў, якія страцілі канечнасці ў баях з расійскімі акупантамі. Як адзначаецца ў абвестках, па выніках трэнаванняў найлепшых могуць запрасіць у нацыянальную зборную Украіны па ампфтболе.

Ініцыятыва была арганізаваная УАФ і Асацыяцыяй футболу асоб з інваліднасцю. Карэспандэнтка ўкраінскай «Трыбуны» Ірына Казюпа наведала адну з трэнiровак, каб пагутарыць з трэнерам і удзельнікамі заняткаў.

– Узнікла ідэя стварыць такі праект, каб падтрымаць нашых герояў, якія страцілі здароўе і прашлі ампутацыю на вайне з рашыстамі. Мы хочам, каб людзі ведалі пра нас, прыходзілі і займаліся. Мне здаецца, што нашым героям прасцей і хутчэй прайсці рэабілітацыю праз спорт. На мой погляд, гэта лепш за любыя таблеткі.

Трэніроўкі доўжацца ўсяго гадзіну-паўтары, але я разумею, як гэта ўплывае на хлопцаў псіхалагічна. Яны ведаюць: «Так, у мяне сёння трэніроўка, трэба сабраць сумку, збірацца і прыязджаць». Тут не толькі трэніруюцца, але і камуніцыруюць адзін з адным, жартуюць. Ёсць такія, каму цяжка, але я тэлефаную і кажу: «Прыходзьце, усё выдатна атрымліваецца. Напачатку ўсім цяжка». Падтрымка важная для ўсіх, каб ніхто з хлопцаў не здаваўся і працягваў ісці.

Стараюся падтрымліваць хлопцаў псіхалагічна. Калі я чую гісторыі, якія здарыліся з імі, гэта як кашмар. Але калі я чую жарты і бачу ўсмешкі на іх тварах, я бяру з іх прыклад, як трэба сябе паводзіць і трымацца, – распавёў трэнер Дзмітрый Ржандкоўскі.

Трэніроўкі пачынаюцца з прабежак, пасля іх – адпрацоўка ўдараў па браме.

– Прыйшлося перабудоўвацца – раней гуляў у футбол на дзвюх нагах, а цяпер на мыліцах. Але ўсё лёгка. Канешне, спачатку былі цяжкасці – трэба было прызвычыцца карыстацца мыліцамі, а калі прызвычыўся, стала лягчэй. Таксама трэба было псіхалагічна перабудавацца, што цяпер адна нага і пас трэба даваць пад наяўную нагу, – кажа Уладзімір, удзельнік трэніровак.

– Усё жыццё я хадзіў на дзвюх нагах, а пасля траўмы ляжыш, спрабуеш падняцца і перасоўвацца на мыліцах. Затым ідзе пратэзаванне. У мяне ёсць калена, таму мне крыху лягчэй. Я фактычна адразу адмовіўся ад мыліц і стаў карыстацца пратэзам. І тут пачынаецца футбол, трэба здымаць пратэз і зноў станавіцца на мыліцы. Першыя трэніроўкі былі цяжкімі. Быў страх, што трэба ўдарыць па мячы адной нагой і перанесці ўвесь баланс і вагу цела на рукі. Было крыху незвычайна і страшна. Але з кожным ударам і крокам на поле ўпэўненасці дадаецца, – распавёў Аляксандр, яшчэ адзін футбаліст і фанат кіеўскага «Дынама».

Выказаўся мужчына і пра гумар на трэніроўках, а таксама пра тое, як ставіцца да атрыманага ранення:

– Гэта вы яшчэ не былі ў нас у шпіталі. Там былі жарты кшталту: «Адна нага тут, а другая пад Харкавам». А хлопцы, якія страцілі дзве нагі, самі выбіраюць, якога росту яны будуць. А што рабіць? Што здарылася, то здарылася. Быў на вайне, выконваў свой грамадзянскі абавязак, быў паранены. Нейкага асаблівага стаўлення да сябе не патрабую. Адзінае, што мяне нервуе, гэта калі людзі займаюць месцы на паркоўцы, адведзеныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Падыходжу і раблю заўвагі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты