Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Зборная Алоса паміж Мальтай і Іарданіяй – чарговае абнаўленне кошту футбалістаў ад Transfermarkt

Зборная Алоса паміж Мальтай і Іарданіяй – чарговае абнаўленне кошту футбалістаў ад Transfermarkt

Зборная Англіі каштуе як 95 зборных Беларусі

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
24 снежня, 23:29
Зборная Алоса паміж Мальтай і Іарданіяй – чарговае абнаўленне кошту футбалістаў ад Transfermarkt

Не так даўно Transfermarkt правёў чарговае абнаўленне кошту футбалістаў ЧБ. І нарэшце мы дачакаліся абнаўлення кошту футбалістаў з еўрапейскіх топ-чэмпіянатаў на экватары сезона.

З цікавага варта адзначыць, што 20-гадовы паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Джуд Белінгем дагнаў па вартасным паказчыку двух франтмэнаў еўрапейскага футбола – Кіліяна Мбапэ і Эрлінга Холанда. Цяпер кошт кожнага з гэтых зорных гульцоў складае 180 млн еўра.

Пасля абнаўлення ад спартыўнага партала змяніўся і вартасны рэйтынг футбольных зборных. Каманда Алоса размясцілася паміж зборнымі Мальты і Іарданіі на 101-м месцы рэйтынгу. На дадзены момант агульны кошт каманды складае 12,05 млн еўра.

Справы жа ў нашых суседзяў ідуць наступным чынам: Украіна (301.2 млн) размясцілася на 17-м радку, зборная Польшчы (205 млн) заняла 29-ы радок, а Літва (10,68 млн) і Латвія (10,53 млн) суседнічаюць і тут, займаючы 106-ы і 107-ы радкі адпаведна. А топ-5 дадзенага рэйтынгу выглядае так:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты