Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Кудравец у адной камандзе з Гаві, Белінгемам і Камавінга – такое магчыма? Аказваецца, так

Кудравец у адной камандзе з Гаві, Белінгемам і Камавінга – такое магчыма? Аказваецца, так

Вось як гэта атрымалася.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
14 верасня, 18:02
1
Кудравец у адной камандзе з Гаві, Белінгемам і Камавінга – такое магчыма? Аказваецца, так

14 верасня афіцыйная рускамоўная суполка Transfermarkt у сацсетках апублікавала сімвалічную зборную самых дарагіх гульцоў да 21 года ў кваліфікацыі Еўра-2024. У кампанію да зорных паўабаронцаў «Рэала» Джуда Белінгема і Эдуарда Камавінга і Гаві з «Барселоны» нечакана трапіў брамнік зборнай Беларусі Андрэй Кудравец.

20-гадовы беларус самы танны футбаліст у сімвалічнай зборнай, яго трансферны кошт у 150 разоў меншы, чым у самага дарагога – Белінгема:

Нагадаем, у жніўні стала вядома, што правы на Кудраўца ў БАТЭ выкупіла маскоўскае «Дынама» Марцэла Лічкі. Брамнік падпісаў пагадненне з камандай РПЛ на пяць гадоў, але да канца 2023-га застанецца ў барысаўскім клубе.

4 верасня сам Кудравец распавёў, што да яго была цікавасць з боку турэцкага «Каньяспора» і кіпрскага «Арыса», дзе галоўным трэнерам з“яўляецца беларус Аляксей Шпілеўскі і грае экс-форвард БАТЭ Арцём Шуманскі. Але з гэтымі клубамі ў барысаўчан дамовіцца не атрымалася.

Адзначым, што Кудравец з“яўляецца падпісантам прарэжымнага ліста.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты