Tribuna/Хакей/Блогі/Virus Spartovy/Азаранка дома (у Фларыдзе) села ў журы конкурсу зорак НХЛ – i дапамагла перамагчы камандзе заснавальніка Putin Team

Азаранка дома (у Фларыдзе) села ў журы конкурсу зорак НХЛ – i дапамагла перамагчы камандзе заснавальніка Putin Team

Але ж увогуле балаў не шкадавала.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
4 лютага 2023, 13:55
Азаранка дома (у Фларыдзе) села ў журы конкурсу зорак НХЛ – i дапамагла перамагчы камандзе заснавальніка Putin Team

У ноч з 3 на 4 лютага на Матчы зорак НХЛ прайшлi конкурсы – звыклая частка праграмы, гэткiя «паказальныя выступы». Адзiн з iх называўся Breakaway – «пайсцi ў адрыў», а калi больш канкрэтна, найбольш эфектна рэалiзаваць булiт.

Каб вырашыць, хто ж будзе пераможцам, арганiзатары адмыслова сабралi журы – у яго ўвайшлi акцёр Адам ДзіМарка, каманда па рэслінгу The Street Profits (Анджэла Докінз і Мантэз Форд падымалi адну таблiчку з баламi на дваiх), музыка канадскай рок-групы Arkells Макс Керман і, што самая цiкавая, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Паўфiналiстка Ausralian Open-2023 была прадстаўленая як «герой горада, рэзiдэнт сонечнага штата» – так называюць Фларыду, дзе даўно жыве Азаранка, а дзеянне адбывалася на хатняй арэне «Фларыды» з НХЛ.

Вароты заняла легенда «Фларыды», член Залы хакейнай славы Раберта Луонга, а здзiвiць яго паспрабавалi дзейсныя хакеiсты НХЛ Мiч Марнер (проста выйшаў у белым касцюме, проста кiнуў па варотах – усяго 21 бал, пяцёрка з дзесяцi ад Азаранкi), Мэцью Ткачак (у пляжным адзеннi панабiваў шайбу клюшкай i злавiў панамкай, якую i шпульнуў у браму – 10 ад Азаранкi i рэслераў, ажно 11 з 10 ад Дзi Марка, але ж двойка ад Кермана), Давiд Пастрняк (кiдаў мiнi-клюшкай для гольфа, калi шайба спынiлася ў варатарскай – дабiў малой хакейнай клюшкай, атрымаў 10 ад Азаранкi i 38 сумарна).

А перамагла каманда, якая была заяўленая як дуэт канадца Сiднi Кросбi i расiянiна Аляксандра Авечкiна. Зорку «Вашынгтона» шануюць у НХЛ, нягледзячы на тое, што Авечкiн – заснавальнік Putin Team, грамадскага руху ў падтрымку Уладзіміра Пуціна, якi развязаў вайну ва Украiне, працягваемую з 24 лютага Расiяй з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi. Але ж Авечкін выказаўся за мiр – без якога-небудзь асуджэння Пуцiна i расiйскай армii, – i больш яго неяк i не чапалi з пытаннямi.

«Гэта цяжкая сітуацыя. У мяне сям'я ў Расіі, мы перажываем страшныя моманты. Але мы нічога не можам зрабіць. Проста спадзяемся, што гэта хутка скончыцца і ўсё будзе добра. Калі ласка, ніякай вайны. Няважна, хто ваюе, Расія, Украіна, розныя краіны, – я ведаю, што мы павінны жыць у мiры ва ўсім свеце», – вось пазiцыя Авечкiна, якая дазваляе яму працягваць выступы ў найлепшай лiге свету i не зважаць на дзеяннi любiмага палiтыка.

Што тычыцца булiта, то да дуэта ў апошнi момант выехаў 4-гадовы сын Аляксандра Сяргей. Яму Кросбі i Авечкін-старэйшы і даручылі выканаць вырашальны кідок па варотах – у вынiку Сяргей проста дакрануўся да шайбы, якую Луонга, як вядзецца ў шоу, пусцiў у браму (адзнака 2:21).

Усе прадстаўнікі журы ацанілі гэты кідок на 10 з 10. Азаранка нават шпурнула Кермана, якi забыўся падняць таблiчку – i ён узяў прыклад з суседкi.

Тэма дзяцей у спорце блiзкая Азаранцы – яе 6-гадовы сын Леа любiць час ад часу згуляць з мамай у тэнiс, хаця ўжо аддае перавагу футболу.

А пра тое, каго падтрымлiвае Авечкiн, Азаранка яўна не думае – дастаткова ўспомнiць яе адказ на пытаннi наконт прарасiйскiх дэманстрацый на AO.

Турнір Матча ўсiх зорак НХЛ у фармаце 3х3 пройдзе ў ноч з 4 на 5 лютага.

Іншыя пасты блога

Усе пасты