Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Пакуль МАК думае пра тое, як вярнуць беларусаў і расіян, украінскія спартоўцы трэніруюцца ў руінах – як зараз выглядаюць спартыўныя аб'екты краіны

Пакуль МАК думае пра тое, як вярнуць беларусаў і расіян, украінскія спартоўцы трэніруюцца ў руінах – як зараз выглядаюць спартыўныя аб'екты краіны

Замест асвятлення – ліхтарыкі і мабільныя тэлефоны.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
11 красавіка 2023, 20:06
Пакуль МАК думае пра тое, як вярнуць беларусаў і расіян, украінскія спартоўцы трэніруюцца ў руінах – як зараз выглядаюць спартыўныя аб'екты краіны

28 сакавіка Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з заявай, згодна якой беларускія і расійскія спартсмены ізноў могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах з пэўнымі ўмовамі: нейтральны статус, толькі ў індывідуальных відах, без «актыўнай падтрымкі вайны» ў біяграфіі (як будзе працаваць гэты крытэрый незразумела) і іншыя. Пакуль што гаворка не ідзе пра допуск на Алімпіяду-2024 у Парыжы, рашэнне па гэтаму пытанню будзе прынятае бліжэй да Гульняў.

Рашэнне выглядае даволі супярэчліва (уласна, зусім не ўсім яно і спадабалася) хаця б у маральна-спартыўным сэнсе – прадстаўнікі краін-агрэсараў, па логіцы МАК, будуць на роўных змагацца са спартсменамі, якія праз напад з боку Расіі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі засталіся без належных умоў для трэніровак?

9 красавіка ўкраінскі фатограф Мікалай Сінельнікаў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфіі спартыўных аб'ектаў ва Украіне, якія былі пашкоджаны і разбураны ў выніку расійскага ўторгнення. Цытуем тэкст яго паста:

– Праз год пасля пачатку вайны Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў шчыліны для спартсменаў з Расіі і Беларусі і разглядае магчымасць іх вяртання на Алімпійскія гульні. І гэта нягледзячы на ​​вайну, якая працягваецца, ракетныя абстрэлы і сотні загінулых на фронце ўкраінскіх спартсменаў. Хтосьці гэта прадбачыў?

Таму вырашыў працягнуць публікацыю фотаздымкаў. На жаль разбураных спартыўных аб'ектаў аказалася больш, чым я чакаў, і фота дастаткова для працягу серыі.

У альбом дададзены фотаздымкі 2022 года і трэніровачныя здымкі зімой 2023 года пад час блэкаўтаў. Усё асвятленне на іх – гэта ліхтары і мабільныя тэлефоны, якімі трэнеры асвятлялі залу.

Вось якія фатаграфіі ўвайшлі ў падборку Сінельнікава:

1) Гімнастыка. Калідор пачатковых класаў Ірпеньскай СШ №3.

2) Біятлон. Гарналыжная база ў Чарнігаве згарэла пасля абстрэлу.

Менавіта на гэтай базе хавалася ад расійскіх абстрэлаў беларуская біятланістка, якая выступае за Украіну, Дар'я Блашко.

3) Харкаў. Басейн Aquarena – зарад прайшоў праз жаночую распранальню і трэнажорную залу.

4) Секцыя тхэквандо ў Каменскім (Днепрапятроўская вобласць) займаецца ў поўнай цемры падчас адключэння святла.

5) Дзіцячая каманда футбольнага клуба «Дзясна» на фоне разбуранага будынка ў Чарнігаве.

6) Секцыя спартыўнай акрабатыкі ў спартыўнай зале «Авангард». Кіеў.

7) Мастацкая гімнастыка – трэніроўкі падчас адключэння святла зімой 2023 г. ДЮСШ №4 г.Каменскае.

8) Баскетбольная пляцоўка СШ №21 у Чарнігаве. Будынак быў разбураны падчас баёў за горад у лютым-сакавіку.

9) Трэніроўка чырлідзерш каманды СК «Праметэй», нягледзячы на ​​цемру і адключэнне святла.

10) Лёгкая атлетыка ў Чарнігаве.

11) Гімнастыка. Разбураны Палац культуры ў Ірпені.

Больш фатаграфій глядзіце тут.

Іншыя пасты блога

Усе пасты