Tribuna/Іншыя/Блогі/Virus Spartovy/🤦🏻‍♂️ Крынж дня: супрацоўнік «Спартыўнай панарамы» Васільеў рэпостнуў допіс расійскага прапагандыста Салаўёва пра «англасаксаў»

🤦🏻‍♂️ Крынж дня: супрацоўнік «Спартыўнай панарамы» Васільеў рэпостнуў допіс расійскага прапагандыста Салаўёва пра «англасаксаў»

Адно пытанне: навошта?

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
15 красавіка 2023, 23:44
🤦🏻‍♂️ Крынж дня: супрацоўнік «Спартыўнай панарамы» Васільеў рэпостнуў допіс расійскага прапагандыста Салаўёва пра «англасаксаў»

У лукашэнкаўскай Беларусі нічога новага не адбываецца, прынамсі ў праўладных колах – проста супрацоўнік «Спартыўнай панарамы» Руслан Васільеў у сваім Telegram-канале рэпостнуў допіс аднаго з галоўных прапагындыстаў Расіі Уладзіміра Салаўёва, які змяшчае відэа з «абмеркаваннем» ці будуць ЗША абараняць Тайвань у выпадку нападу Кітая (сваіх жа праблем у Расіі, як заўсёды, няма).

Што-ж, такія ў іх норавы, якія падзяляе і Васільеў, які вырашыў падзяліцца гэтым відовішчам са сваімі падпісантамі і суправадзіць яго каментаром пра «цывілізацыйную падаплёку» «і іерархію англасаксаў».

І што вы на гэта адкажаце, чытачы?

Іншыя пасты блога

Усе пасты