Tribuna/Іншыя/Блогі/Virus Spartovy/Рэтра дня. Паўстагоддзя таму ў Раўбічах ляталі на самаробных дэльтапланах, а да ўдзельнікаў спаборніцтваў далучаўся бусел
Фота

Рэтра дня. Паўстагоддзя таму ў Раўбічах ляталі на самаробных дэльтапланах, а да ўдзельнікаў спаборніцтваў далучаўся бусел

Паказваем, як выглядаў спартовы комплекс у савецкія часы.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
18 чэрвеня, 15:23
1
Рэтра дня. Паўстагоддзя таму ў Раўбічах ляталі на самаробных дэльтапланах, а да ўдзельнікаў спаборніцтваў далучаўся бусел

Для сталай рубрыкі Onliner, у якім выданне дзеліцца рэтра фатаграфіямі сваіх карыстачоў, чытач Аляксандр даслаў здымкі савецкіх часоў спартовага комплексу ў Раўбічах. Спяшаемся падзяліцца гэтым кадрамі і з вамі.

Спарткомплекс у Раўбічах быў адкрыты ў 1974-м. Праз 3 гады пасля адкрыцця, спарткомплекс вырашыў наведаць і чытач Onliner. У той момант у Раўбічах праходзіў чэмпіянат БССР па дэльтапланерызме.

«Я яшчэ школьнікам быў, здымаў маміным «Зенітам 3М» з прасценькім аб“ектывам «Індустар-50». Шкада, бліжэй да месца дзеяння падысці было нельга, і так суддзі лаяліся», – распавёў пра тыя падзеі Аляксандр.

У той дзень таксама праходзілі спаборніцтвы на дакладнасць прызямлення.

«Яшчэ былі спаборніцтвы і на працягласць палёту. Але там мне здымаць не было чаго, высока лёталі. Пацешна толькі: калі спартоўцы лёталі, да іх далучыўся бусел і кружыў над імі», – працягваў успамінаць чытач.

Таксама Аляксандр расказаў, што ўсе дэльтапланы тады рабіліся самаручна.

«Матэрыялаў заходніх у нас не было. Спартсмены праўдамі і няпраўдамі здабывалі капрон і парашутны шоўк на абцяжку. Многія рабілі каркасы з алюмініевых тычак для скачкоў у вышыню, якія скуплялі ў крамах спорттавараў. Тады ў людзей быў такі энтузіязм і жаданне лётаць!», – працягваў расказваць пра тыя падзеі Аляксандр.

А вось біятлонны стадыён тады яшчэ быў у працэсе будаўніцтва.

Для параўнання, вось так ён выглядае зараз.

Іншыя пасты блога

Усе пасты