Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Футбол у Манголіі настолькі суровы, што ў элітны дывізіён краіны выйшла фанацкая суполка «Баварыі». Як так атрымалася?

Футбол у Манголіі настолькі суровы, што ў элітны дывізіён краіны выйшла фанацкая суполка «Баварыі». Як так атрымалася?

Клуб заснавалі ў сумнавядомым 2020-м.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
11 ліпеня, 20:26
Футбол у Манголіі настолькі суровы, што ў элітны дывізіён краіны выйшла фанацкая суполка «Баварыі». Як так атрымалася?

Пакуль у Беларусі па разнастайных прычынах не пускаюць у вышэйшую лігу ці то «Крумкачы», ці то «Макслайн», у Манголіі свая атмасфера: 8 ліпеня права згуляць у Д1 краіны атрымаў футбольны клуб «Баварыянз» – мясцовая суполка заўзятараў нямецкай «Баварыі». Для гэтага хапіла дзвюх упэўненых перамог (2:0, 6:3) ў стыках з «Лаянз» (нешта ну зусім не мангольскія назвы), якія занялі апошняе месца па выніках сезона з агульнай розніцай мячоў па Flashscore «-142».

«Баварыянз» былі заснаваны ў сумнавядомы 2020-ы год, калі ў Беларусі адбываліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, а па свеце панавала пандэмія COVID. На наступны год фанацкая суполка паднялася ў Д3 (для гэтага хапіла выхаду ў чвэрцьфінал Нацыянальнага аматарскага кубку, які лічыцца за Д4), у 2022-м выйшлі ў Д2, а сёлета – другое месца ў чэмпіянаце, стыкі і ўзлет у эліту.

Але ж шчыра кажучы, футбол у Манголіі своеасаблівы. Каманды то з'яўляюцца, то знікаюць з радараў (тыя ж «Лаянз» былі заснаваны толькі ў 2018 годзе). А калі паглядзець у табліцу тамтэйшай «вышкі», адразу шмат разумееш пра узровень футбола:

Падаецца, адбываюцца тамака такія весялосці, як у беларускай другой лізе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты