Tribuna/Веславанне/Блогі/Virus Spartovy/Эпік беларускіх «зорак» на ЧБ па веславанні: барацьба на фінішы скончылася перакуленнем, падпісантка за Лукашэнку стала першай
Відэа

Эпік беларускіх «зорак» на ЧБ па веславанні: барацьба на фінішы скончылася перакуленнем, падпісантка за Лукашэнку стала першай

Учора разам узялі золата.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
12 ліпеня, 16:12
Эпік беларускіх «зорак» на ЧБ па веславанні: барацьба на фінішы скончылася перакуленнем, падпісантка за Лукашэнку стала першай

12 ліпеня на чэмпіянаце Беларусі па веславанні, які праходзіць у Заслаўі, здарыўся вельмі эпічны момант. У фінале адзіночных заплываў на 500 метраў барацьба паміж «зоркамі» беларускай зборнай Марынай Літвінчук і Вольгай Худзенка скончылася тым, што за метр да фініша другая апынулася ў вадзе:

Негледзячы на здарэнне, у пратаколе Худзенка заняла другое месца. Нос лодкі спартсменкі перасёк фінішную рысу другім пасля падпісанткі прарэжымнага ліста Літвінчук.

Заўважным з“яўляецца той факт, што разам Літвінчук і Худзенка, выступаючы ў байдарцы-двойцы і чацвёрцы, прынеслі зборнай Беларусі не адну ўзгагароду на чэмпіянатах свету і Еўропы. Таксама вясляркі тройчы бралі алімпійскія медалі – бронза-2012, 2016 і срэбра-2020.

Цікава і тое, што за дзень да здарэння на ЧБ Літвінчук і Худзенка разам заваявалі золата ў веславанні на 200 метраў у пары.

Іншыя пасты блога

Усе пасты