Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/СММшчыкі «Бёрнлі» – геніі прэзентацый новых гульцоў. Ім дапамагаюць тэлепузікі, міньёны і Дуэйн «Скала» Джонсан

СММшчыкі «Бёрнлі» – геніі прэзентацый новых гульцоў. Ім дапамагаюць тэлепузікі, міньёны і Дуэйн «Скала» Джонсан

Крэатыўна і бюджэтна

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Замір Закіеў
24 ліпеня, 12:31
СММшчыкі «Бёрнлі» – геніі прэзентацый новых гульцоў. Ім дапамагаюць тэлепузікі, міньёны і Дуэйн «Скала» Джонсан

У сезоне-2021/22 «Бёрнлі» заняў 18 месца ў АПЛ і вылецеў у Чэмпіёншып. Звычайна, пасля паніжэння ў класе англійскія клубы вымушаны скарачаць бюджэты, і адным з першых церпіць напрамак маркетынгу.

Аднак спецыялісты «Бёрнлі» знайшлі опцыю, як за невялікія грошы працягваць рабіць топавы кантэнт. СММшчыкі клуба пачалі страваць са звычайных пастоў пра падпісанні новых футбалістаў забаўляльныя відэа, выкарыстоўваючы сцэны са знакамітых фільмаў і мультфільмаў ды не толькі. І мы зрабілі для вас падборку найлепшых прэзентацый гульцоў у сацсетках ад «Бёрнлі».

Самюэль Басцьен і «Скала»

Футбаліста з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга «бардовыя» прадставілі праз ролік з кінаакцёрам і легендай WWE Дуэйнам «Скалой» Джонсанам.

Ян Матсэн і міньёны

«Бёрнлі» зрабіў так, што міньёны пачалі спяваць імя новага нідэрладскага абаронцы клуба. Пасля прагляду гэтай прэзентацыі сам Матсэн сказаў: «Гэтыя відэа становяцца ўсё горш» 😅

Амін Аль-Дахіль і Баз Лайтэр

Яшчэ аднаго абаронцу «Бёрнлі» паказаў праз мульфільм «Гісторыя цацак». Момант са з'яўленнем у комнаце База Лайтэра змяніўся: да цела цацкі-касманаўта дадалася галава Аль-Дахіля. Да відэа быў яшчэ і двухзначны подпіс: «There’s a Buzz around here» («Вакол нейкі шум»).

Зэкі Амдуні і тэлепузікі

Швейцарскі нападаючы Амдуні павітаўся з заўзятарамі з дапамогай тэлепузікаў.

Натан Рэдманд і «Бруклін 9-9»

Адзін са самых смешных і знакамітых момантаў з серыяла «Бруклін 9-9», дзе падазроныя спяваюць I Want It That Way гурта Backstreet Boys, таксама не застаўся без увагі супрацоўнікаў «Бёрнлі». Англічанін Рэдманд стаў тым самым пятым «падазроным», якога і абрала пацярпелая.

Лайл Фостэр і «Шрэк»

«Бёрнлі» пераагучыў момант з «Шрэка», дзе люстэрка прапаноўвае Лорду Фаркуаду выбар з трох варыянтаў. У версіі англійскага клуба гэтымі варыянтамі для падпісання нападаючага былі Леа Месіі, Крышціяну Раналду і Лайл Фостэр. Фаркуад доўга вагаўся, але ўсё ж спыніўся на апошнім.

Прэзентацыя стала вельмі паспяховай. Толькі ў Twitter яна сабрала 22 мільёны праглядаў. Таксама зацаніла відэа і студыя Universal Pictures, якая стварыла мультфільм «Шрэк».

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты