Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Карма ў дзеянні па-амерыканску: брамнік «Мінесоты» правакаваў Шакіры яйкамі, але потым апынуўся вінаватым у паразе сваёй каманды
Відэа

Карма ў дзеянні па-амерыканску: брамнік «Мінесоты» правакаваў Шакіры яйкамі, але потым апынуўся вінаватым у паразе сваёй каманды

Рэакцыя швейцарца – 🤫🤫🤫

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
29 ліпеня, 13:46
Карма ў дзеянні па-амерыканску: брамнік «Мінесоты» правакаваў Шакіры яйкамі, але потым апынуўся вінаватым у паразе сваёй каманды

У Амерыцы працягваецца Кубак Ліг паміж камандамі Паўночнай і Цэнтральнай Амерык. Галоўныя хайлайты, канешне, першыя галы Ліянеля Месі за «Інтэр» Маямі, але і без таго хапае агню. Так, у чарговым матчы паміж «Мінесотай Юнайтэд» і «Чыкага Файр», які адбыўся 28 ліпеня, было вельмі горача.

А пачалося ўсё пасля выхаду на поле добра вядомага аматарам еўрапейскага футбола Джэрдана Шакіры (у Амерыцы ён гуляе за «Чыкага»). Швейцарскі паўабаронца выйшаў на замену на 66-й хвіліне сустрэчы, а праз дзве яго каманда зарабіла пенальці. Да кропкі падышоў Шакіры, а брамнік «Мінесоты» і зборнай Канады Дэйн Сент-Клэр пачаў правакаваць швейцарца, мяркуючы па запісу, фразай «You have no balls!» (пер. «У цябе няма яіц»). Клікайце на фота ніжэй, каб паглядзець момант.

Але ж псіхалагічная атака не атрымалася – Джэрдан брутальна пасмяяўся, а пасля рэалізаванага ўдару паказаў Сент-Клэру нешта кшталту «Больш гавары».

А ўжо пазней 26-гадовага брамніка «Мінесоты» наказала карма. На 73-й хвіліне яго каманда выйшла наперад, але па выніку матчу прайграла – праз дзве памылкі Сент-Клэра. На 79-й хвіліне ён няўдала паспрабаваў перахапіць прастрэл, у выніку чаго Арно Суке забіваў у пустую браму:

А потым Дэйн не здолеў адбіць не самы моцны ўдар галавою, прапусціўшы мяч пад сабою:

У абодвух выпадках другім асістэнтам (так, другі асістэнт у Амерыцы ёсць не толькі ў хакеі) быў Джэрдан Шакіры. Карма ў дзеянні.

Іншыя пасты блога

Усе пасты