Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Драма ў супрацьстаянні адбору ЛЧ. Галоўныя героі: «надзея Балгарыі», пенальці на 10-й дададзенай хвілініне і самы звычайны брамнік
Відэа

Драма ў супрацьстаянні адбору ЛЧ. Галоўныя героі: «надзея Балгарыі», пенальці на 10-й дададзенай хвілініне і самы звычайны брамнік

Які зыход?

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
3 жніўня, 16:57
Драма ў супрацьстаянні адбору ЛЧ. Галоўныя героі: «надзея Балгарыі», пенальці на 10-й дададзенай хвілініне і самы звычайны брамнік

Як нас ужо навучыла бягучае еўракубкавае лета, нічыя ў першым матчы супрацьстаяння кваліфікацыі абавязкова падорыць нагоду для паста пасля другога. Раней гэтага правіла прытрымліваўся фарэрскі «Клаксвік», які пасля нічыіх з «Ферэнцварашам» і «Хэкенам» у стартавых паядынках дзейсніў цуд, што ўжо забяспечыла клубу горада з насельніцтвам 5 тысяч чалавек мінімум групу Лігі канферэнцый.

Цяпер надышла чарга пісаць пра славенскую «Алімпію» і балгарскі «Лудагорац». Лёс звёў іх у 2-м кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў, і, як можна здагадацца, першы матч паміж калектывамі (праходзіў у Балгарыі) скончыўся нічыйным вынікам – 1:1. Ужо нават няма інтрыгі, што далей будзе распавядацца пра драматычны зыход гульні ў адказ, але ж пачнем.

Першымі ў сустрэчы на стадыёне «Стажыцы» адзначыліся госці, а зрабіў гэта на 15-й хвіліне форвард Кірыл Дэсподаў прыгожым стрэлам са штрафнога (самы пачатак відэа ніжэй):

26-гадовага Дэсподава ўжо доўгі час называюць «галоўнай надзеяй футбола Балгарыі»: настолькі таленавіты быў хлопец, што дэбютаваў у дарослым футболе ў 15 гадоў (але па-за межамі радзімы так нідзе і не загуляў).

Праз тры хвіліны «Алімпія» адыгралася, таксама пасля штрафнога. А напрыканцы першай 45-хвілінкі «Лудагорац» застаўся ўменшасці, чым славенцы скарысталіся толькі на другой дададзенай хвіліны (абодва гола з адзнакі 0:20):

А вось і кульмінацыя. «Лудагорац» атрымаў магчымасць адыграцца – на 10-й кампенсаванай хвіліне (пры тым, што іх павінна было быць пяць) суддзя прызначыў пенальці ў браму «Алімпіі», да мячу падышоў той самы Дэсподаў. Але «надзея Балгарыі» гэтым разам надзей не спраўдзіла. Героем эпізода стаў 23-гадовы брамнік славенцаў Мацеўж Вiдаўшэк, які выцягнуў стрэл з ніжняга кута. Адразу пасля гэтага прагучаў фінальны свісток, і пераможцы не стрымлівалі эмоцый, святкуючы побач з фанацкай трыбунай:

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты